Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Мельнік м. Toe, што млынар. [Аканом:] - У мяне млын стаіць. Мелыіік памёр. Бярыся, калі хочаш, малоць. Умееш? (К. Чорны — ТСБМ, III, 135). Па берагах возера непрыемна шушукаўся леташні сухі чарот. Мельнік увосень не скасіў яго (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 142). А цяпер жа чарга Прыйшла мельніка ўжо (Я. Купала. Сейбіт - 36. тв., IV, 432). Менестрэль і міністрэль [фр. menestrel} м. Вандроўны народны паэт-музыкант у Францыі і Англіі ў сярэднія вякі, а ў XIV-XVIII стст. музыкант-прафесіянал. He гнаўся [Конрад] нават за ўцехаю шчырай, Міністрэляў гімны, дзявочы залёты не весялілі сцюдзёнага духу (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» - 36. тв., V, 231). // (іран.). Дзед, здаецца, ведаў усё і не ўсё з таго, што рабілася, ухваляў. Падумаеш, маўляў, рыцар бедны. Трыстан — трубадур і менестрэль, капуста а ля правансаль (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 265). Менскі, прым. Мінскі. Праўда, розьніца гэтая ў вымаўленьні назову сучаснай менскуй рачулкі Нямігі й назову летапіснай Нямізы, як гэта зазначыў беларускі гісторык В. Тарасенка, можа тлумачыцца асаблівасьцю беларускай мовы: Няміга, Нямізе (мясцовы склон), нага — назе (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе - ХБ, 218). Ментар м. Настаўнік, выхавальнік, кіраўнік. / (іран.). Мой добры, мой даўні ментар, Настаўнік мае хады (Ю. Таўбін - ТСБМ, III, 136). Менуэт [фр. menuet, ад menu - маленькі] м. Старадаўні французскі танец з павольнымі і плаўнымі рухамі, які складаецца ў асноўным з паклонаў і рэверансаў, а таксама музыка да гэтага танца. - Патрэбна яна мне ўжо дужа, тая любоў, — сказала Клейна. — I тут не мог як усе людзі зрабіць, казёл стары... А я з ім яшчэ менуэт калісь танцавала (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 93). Меншавік м. Паслядоўнік меншавізму, член меншавіцкай партыі. [Рабочы:] — Стараецца кадэт, Пацее меншавік Наконт вайны, пабед, А вынік - адзін пшык (Я. Колас. На шляхах волі — 36. тв. у 14 т., X, 383). Мера ж. Фіна-угорскае племя, якое ў I тыс. н. э. жыло ў ВолжскаОкскім міжрэччы, пазней было асімілявана ўсходнімі славянамі. Стругі плывуць па Дняпры, нясуць на гора палянам наўгародцаў, варагаў, чудзь, меру, весь, сагравае іх блізкасць важкіх кіеўскіх грыўняў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 37). Мерка [ст.-бел. мерка] ж. Плата збожжам за памол у млыне. Пакуль прымаць мерку ў новых завознікаў, студэнт паглядзеў на вялікія, як добрыя парсюкі, мяхі Сцёпкі Мякіша, што хітра прысуседзіліся каля самага каша (Я. Брыль - ТСБМ, III, 138). Меркі мн. Збожжа, якое выдавалі ў даўніну гарцамі ў маёнтках для прахарчавання сялян вясною. Косіць лугі, сенажаці, Нім жыта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 658  ▶