А Рамеснік-меднік: Дзед быў рамеснікам-меднікам. Заўсёды звінеў аб кавадла дзедаў малаток (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 243). Мезаліт м. Прамежкавая эпоха каменнага веку паміж палеалітам і неалітам. Сярэдні каменны век, мезаліт, гэта перш заўсёлук і стрэлы (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 107). Менавіта ў мезаліце тэрыторыя Беларусі была спрэс заселеная. Стаянак таго часу дужа многа (там жа). Мезальянс [фр. mesalliance] м. Шлюб з асобай ніжэйшага сацыяльнага становішча ў грамадстве; няроўны ў сацыяльных адносінах шлюб. [Даміцэля]: Перш-наперш, мой даражэнькі, кавалер, што заляцаецца да паненкі, павінен быць таго самага стану, як і яна; — калі ж ён ніжэйшага стану, то павінен, прынамсі, мець славу вучонага і разумнага, інакш той стан, да каторага належыць паненка, будзе крычаць, што гэта мезальянс (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 136). Мезанін [іт. mezzanine] м. Няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома. Дамоў з мезанінам у такім гарадку, як Слонім, - штукі чатыры-пяць (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 188). А Надбудова-мезанін. Had ганкам - надбудова-мезанін, там пакойчык для каго з прыезджых ці для дачкі, як падрасце (Т. Хадкевіч ТСБМ, III, 1333). Мезеніца ж. Малодшая дачка. А Дачка-мезеніца. Сыны па дурным новымзвычаі аддзяліліся, з бацькам застаўся толькі старэйшы, Міхал, з жонкаю ды шасцёра іхніх дзяцей: пяць сыноў і дачка-мезеніца (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 5). Мезлева [ст.-бел. мезлева, мезлива — падатак за кароў; літ. mezliava] н. Натуральны або грашовы падатак за ўтрыманне жывёлы. Дзякла ў гаспадарскі двор ён [Мікаш] ужо адвёз, мезлева ж трэба было аплаціць грашыма (В. Іпатава. Гайна і Мікаш - MX, 325). Мейсца н. Месца. Першая прычына гэтаго тая, што у гэтых двух нацый німа родства мовы і плямен і тут якраз палякі ірасійцы занялі першае мейсца, асіміліруючы беларусоу (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 16). Мейсцовы, прым. Мясцовы. Дэкорацыя мейсцовай самабытнай прыроды мае у сябе такую вялікую сілу, што, на уплывы уселякіх іншых кулыпур дзействуе адпорна у адваротную старану (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 16). Меледзія ж. Мелодыя. Есьць агульныя жыдоуска-беларускія народныя меледзіі, прыказкі, дзе жыдоуская і беларуская мовы перамешаны паміж сабой (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі - Ж, 11). 11а Зак
Дадатковыя словы
мезлйва
4 👁