Машына [фр. machine ад лац. machina - цягнік] ж. Цягнік. Вось кончан лес, і Стоўоцы блізка. Туман на возера лёг нізка, Вада шумела каля млына, Свістала голасна машына (Я. Колас - ТСБМ, II, 129). Машэка м. Мядзведзь. - Машэка ідзе, - спалохана прашаптаў Белавалодаў сусед (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 540). Маярат і маёрат [познелац. majoratus ад лац. major — вялікі, старэйшы] м. Памесце, маёнтак, на якія пашыраўся парадак атрымання спадчыны, калі зямельнае ўладанне пераходзіла другой асобе па прынцыпе старшынства: старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе. [Князь:] У маярат, у Белую забяру. Там у мяне, гарматнік, інфантэрыі шэсць тысяч ды гусарыя з кавалерыяй, ды аддзел гран мушкецёраў, яку французскага караля (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 192). Я мяркую так таму, што не часта бывае ў такім закутку паўналецце адзінай наследніцы маярату, і ўсё ж праз деа дні ў Балотныя Яліны з'ехалася ніяк не больш чатырох дзесяткаў чалавек (У Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 231). [Маці:] - Род стары, але вельмі заняпалы. Я думала, і не асталося з іх нікога. Аж ёсць. Іхні маёрат — Дастоева пад Пінскам, і яны кінулі яго, збяднеўшы, год сто назад (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 201). Меаційскі [ад Меаціда - антычная назва Азоўскага мора], прым. Які мае адносіны да Азоўскага мора. Вёў гэты шлях з правага берага Дняпра на левабярэжжа, потым праз плаўні ў дняпроўскай луцэ да вярхоўяў ракі Кальміус, адтуль - на Дон, у Суражскае мора, якое рамеі называюць Меаційскім балотам, і канчаўся ў Тмутаракані (Л. Дайнека. След ваўкалака-МКГ, 568). Медзіяланскі, прым. Міланскі. - Так, — сказаў Кляонік. - Дачка медзіяланскага князя (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 41). Медзь зб. Грошы. Звінела серабро, I золата, і медзь (Я. Купала. У хорамах - 36. тв., IV, 25). [3 1-га століка]: Як добра, што шынкар паклікаў. Зайграйце, толькі ж не фальшыва -Як суддзі, купленыя меддзю (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 142). Медзяк м. Медная манета. У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы, саракоўка на тараны і селядцы, залатоўка на соль і газу, дзве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытунь і запалкі (Я. Колас. Тоўстае палена - 36. тв. у 12 т., IV, 145). Меднік м. Рабочы, які займаецца вырабам або рамонтам медных рэчаў. Майстроў на гэтай цукроўні было пяць, усе беларусы: майстрамеханік, каваль, слесар, меднік і сталяр (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II
Дадатковыя словы
зехалася, стоўбцы
5 👁