лезці ў палацы, Дабівацца ў валадарства Цёмна-ночнага мацарства (Я. Купала. Сон на кургане - 36. тв., VI, 82). Маціца [ст.-бел. матнца - вінаградная лаза; перламутр; польск. тасіса] ж. Перламутр. / у параўн. Маціцай блішчала італьянская маёліка пад шклом (У. Караткевіч — ТСБМ, III, 127). Ледзь заружавела неба, пакрысе праяўляючы сонны і амаль нерухомы яшчэ свет, па дарозе, дзе не астыў мяккі пыл і над якою схіліліся высокія травы ў буйнай pace, што як маціцай паслалася па лузе, памчаліся тры коннікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 97). Мачуга [ст.-бел. мачуга', польск. maczuga рум. maciuca] ж. Паліца. Свіснула за пядзю ад галавы мачуга (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 97) Машастовы [ад мошаст літ. mäsastas, ад назвы горада Дамаска], прым. Зроблены, пашыты з мошасту (сучаснага крэпу, аксаміту). Пагасла святло. Зырка заззяла рампа. Маійастовая заслона набыла таемныя адценні (Б. Мікуліч - ТСБМ, III, 129). Шапкі [настаўнікі] насілі .. з шырокімі круглымі вярхамі, з машастовымі аколышкамі (Я. Колас ТСБМ, III, 129). // перан. Мяккі. [У коціка] Лапкі-драпкі машастовыя, А шарсціначкі шаўковыя (Я. Колас. Савось-распуснік - 36. тв. у 12 т., 111, 168). Машна [ст.-бел. мошна, машна, мошня] ж. Мяшочак для грошаў, скураны капшук. Адвакату з трыбуналу, Абгрызаў што костку ўпарта, Пазваніў машной памалу, Адвакат зрабіўся хартам (Я. Купала. Пані Твардоўская - 36. тв., III, 333). Аслу з напоўненай машною Леў акаваны лапы ліжа (Я. Купала. Разлад - 36. тв., I, 189). А вось жа стогне, небарака: He смей свайго мець тутуну, А дбай на панскую машну. Якая ж панская табака! (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 64). А Ад машны да лапця (інд.-аўт.) - поўнасцю, цалкам (грабіць, рабаваць). - Літасці, сумлення Вырвіце карэнне, - Я іх адмяняю. Біце, рэжце, грабце Ад машны да лапця (Я. Колас. Рыцар Шыкльгрубер 36. тв. у 12 т., II, 373). Машна-трасейка:..ён [Кужаль] помніць адну [казку] за другой так, як быццам бы, расказваючы, яна [бабка] навек уціскала іх у ягоную галаву - і пра Івана Падвея, і пра Вячорку, Паўночніка і Заравога, а яшчэ — пра чарадзейныя яблыкі, якія дапамаглі адабраць у драпежнай каралеўны назад машну-трасейку, якая сама грошы насыпае (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 584). Машонка [ст.-бел. мошонка, машонка, мошенка] ж. Тое, што MamHa. Аднымі рай-шчасце завецца багацце, Што свеціцца грошы машонкай (Я. Купала. Шчасце - 36. тв., I, 66). [Сабковіч]: Маю грошы,маю я; Мне ніхто тут не раўня; Прад маёй машонкай поўнай Гнецца роўны і няроўны (В. Дунін-Марцінкевіч. Залётьі -Тв
2 👁