Перан. Гучны, моцны (пра голас). 3 кожным словам голас яго [Міхалкі] крапчэў, рос і дасягаў зычнага масянжовага басу (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 137). Матарны, прым. Жвавы, лоўкі. [Марыся]: Грышка мой - хлапец матарны, Малады, відны ды гарны (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 123), Матар'ял м. Матэрыял. Пры цяперашняй, асабістай зь ім знаёмасьці я даведаўся, што ён ужо 40 гадоў, як зьбірае матар'ялы і дакуманты да краёвае гісторыі (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 77). Матрона [ст.-бел. матрона', польск. (кніжн.) matrona, ад лац. Matrona гр. mater — маці] ж. 1. Замужняя жанчына сталага ўзросту. Іх матрона якаясь, хоць немаладая, Ды здароўя адменнейшага сустракае. Уваходзячы ў дом, рэверанс робіць рэдкі, Рэверанс той часоў старой Полыачы забытай (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я Тв., 244). Шаноўныя матроны звычай свой прыгожы, Які не дазваляе не мінуць нікога, Праводзяць у жыццё — жадаюць шчасця многа Адна другой, чуваць іх голас салаўіны. Пра поспех кулінарны судзяць з кожнайміны (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 388). 2. Паважная замужняя жанчына, маці сямейства ў старажытных рымлян. Маўр м. Старажытная назва карэннага жыхара афрыканскай дзяржавы Маўрытаніі, а таксама сярэдневяковая назва мусульманіна Перынейскага паўвострава і заходняй часткі Паўночнай Афрыкі. Славаіі напоўніў [Валенрод] сваёй заграніцу: Ці вёў па горах за маўрам ганітву, Ці біўся з туркай на водным прасторы, — Першы на сушы і моры у бітвах, Першы у крэпасці ломіць запоры (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» - 36. тв., V, 230). Мацальшчык м. Служачы на заставе, які торкаў прутамі ў вазы з сенам, каб праверыць, ці не вязуць у Маскву «неадкупнога» віна. Па гэты бок заставы, за кардэгардыямі, у якіх жылі салдаты і «мацальшчыкі», цягнуліся да самага астрога гароды, цяпер яшчэ пустыя і сям-там нават паплямаваныя апошнім снегам (У Караткевіч. Зброя 43, 332). Мацар [ст.-бел. моцарь', польс. mocarz] м. Уладар. [Ціт]: - Заказаў жа жнаш мацар, Ясны, можны камісар, Сабрацца ў карчму чы ў двор. Мал, вялік, здароў чы хвор, Войт усіх кіём пагнаў (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 19). Усяляку праўду з-пад ногця дастане: Кожан баяўся такога мацара (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 217). Мацарства [польск.] н. Уладанне. Маючы свае мацарства, Дзерлісь [паны] аб кусок раллі (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца-Тв.,338).// Улада. [3-е відма]: Вось табе падмогаў працы Па скарб
Дадатковыя словы
матарял, матарялы, сямя
5 👁