далёкі, у маскалі (В. Ластоўскі. Лебядзіная песьня - Тв., 7). Швэд набытак наш паліў 1 маскаль тут самачынна Гвалт над намі утварыў (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 80). Старшы брат бацькі, дзядзька Пятрусь, служыў у маскалях, дзе быў вайсковым пісарам. быў чалавек начытаны і кнігу любіў шчыра (Я. Колас. Я. Ф. Карскаму - 36. тв. у 14 т„ XIII, 28). 2. Рускі (разм.). Я не чыноўнік і не граф, не князь, Таксама - я не турак і не грэк, / нават не паляк і не маскаль, A проста я тутэйшы чалавек! (Я. Купала. Тутэйшы - 36. тв., III, 215). [Ясюкевіч:] - Зямля, воля, паўстанне ўсюдых, братэрства ўсім народам. - Гм. - сказаў Ямант, — і маскалям? Чаму я павінен паміраць за маскаля? (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 378). \ Маскаль-падрадчык: Урэшце руіны, каля 1913 г., прадаўрасейскі ўрад на цэглу нейкаму маскалю-падрадчыку (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 83). Маспане м. Адна з колішніх форм звароту да чалавека ў Польшчы. Кінуўшы, рынуўшы паўстанне, Прыбег к табе, маспане (Віншаванне Бондара Савасцея - Зан., 120). Тут коман абзавецца із кутка: «MacHane! Бо й дорага пан плаціш усялякі шкоды, Мужыкі таму й рады, каліў агароды Убягуць панскі харты: каласоў дзесятак Утопчуць, пан даш капу, да яшчэ ў прыдатак Мужычкі карбованца ад пана дастануць» (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 466). Маставое [ст.-бел. мостовое] н. Мыта за перавоз тавараў праз мост. - Нібыта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр., 254). Масянжовы і масяндзовы [ст.-бел. мосендзовый, мосяндзовый, мосяжовый і інш. - латуневы], прым. 1. Зроблены з мосенжу (сучаснае латунь); бронзавы, латуневы. На камодзе красаваліся масянжовыя падсвечнікі (3. Бядуля — ТСБМ, III, 119). To не хмара — бела птушка Хмараю зляцела Had царом тым масянжовым (Я. Купала. Сон 36. тв., V, 340). Знайшлі некалькі чарапкоў, пацеркі, заржавелыя масяндзовыя цацкі (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 99). 2. Колеру мосенжу, бронзавы. - Вы прымушаеце даму чакаць, — незадаволена сказала жанчына, папраўляючы залацістыя, з масянжовым адлівам валасы (У. Арлоў. Час чумы - МКГ, 39). Паказваюць два твары — адзін круглы, поўны, масянжовы, з маленькімі цёмнасінімі зажмуранымі вачыма, з светларусай рэдкай бародкай; другі — абросшы цёмна-сівай густой барадой да самых вачэй (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 49). Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, трохі сутулаваты, унурысты і маўклівы (М. Зарэцкі-ТСБМ, III
3 👁