Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Марынарка ж. Бравэрка - старадаўні мужчынскі доўгі аднабортны пінжак з даматканага сукна (такое адзенне пад назвай «марынарка» бытавала ў сялян Заходняй Беларусі). Так і стпаіць ён [настаўнік] уваччу: сівы, худы, марынарка налакцёх пацыраваная (А. Саковіч. У няведам'е - К, № 5-6, 49). Масендз (мосенж) [польск. mosiqdz с.-в.-н. messing] м. Латунь. [Пятрук]: Але ж то мне было вельмі дзіўна, што на перадзе ў тых шапак вось галавешкі старчалі. На лбе якаясь у іх птушка із масендза да з двума галавамі — няведама якая: — чы сыч. чы сава, чы загуменная варона? (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 141). Маскавіт [ад Московия] м. Жыхар Маскоўскай дзяржавы; рускі. ..ён [Гедзімін] пару разоў кідаў княгіні Еўне, што яна павінна добра выштукаваць юную прыгажуню Анастасію, каб тая магла ўплываць на палітыку князя маскоўскага, калі яе выберуць маскавіты для свайго ўладара (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 457)...маскавіты трымаюцца золатаардынцаў, цікуюць адзін за адным, хто з іх найболый спадабаецца ханам ды мурзам, атрымае ярлык на княжанне (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 586). «А нам яшчэ не раз сустракацца з маскавітамі», — скажа ўвечары Альгерд, калі на сустромне, на гары, названай з таго часу Паклоннай, сядуць вячэраць усе тыя, хто, нягледзячы на магчымую небяспеку, усё ж спусціўся да крамля, каб прысутнічаць пры сустрэчы двух вялікіх князёў (там жа, 606). Маскавіцкі, прым. Які мае адносіны да Масковіі. Гэты замак — першая крэпасць ад маскавіцкай мяжы (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр., 174). Маскалёвы [укр.], прым. Які мае адносіны да маскаля. [Маці]: Гадзюкавай была б стравай, Цяпер - маскалёвай... Ой, дачушка, ой, дачушка, Цвеце мой ружовы! (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 382). Маскалік [укр.] м. Памянш.-ласк. да маскаль (тут у I знач.). Бацькі, маці Кацярына Слухаці не стала, Маскаліка палюбіла, Як сэрцайка знала (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 377). Маскаль [укр.] м. 1. Воін, салдат у дарэвалюцыйнай Украіне, Беларусі і старой Польшчы; салдат царскай арміі. Выйшла [Кацярына], ды ўжо не спявае, Як раней спявала, Як маскаля маладога У вішняку чакала (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 380). [Пятрук]: Праўда! бачыў я адно дзіва цікавае: бачыў, як маскалі муштруюцца (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 140). Я есць цівун з двара, Гэта сельскі дзесятнік, ён лысіну гладзіць, Ен знаець іспраўніка, знаець асэсара, Маскалёў на кватэру, як чартоў, нам садзіць (Ян Чачот. Віншаванне з аказіі імянін філамата Юзэфа Яжоўскага — Зан., 23). Хмарнае асеньняе неба плакала ільдзістымі сьлязамі, калі Рыгора Лежню выпраўлялі з хаты ў сьвет
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

московйя, няведаме, рускі...ён
4 👁
 ◀  / 658  ▶