Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Ян Забярэзінскі, стараста гарадзенскі Ян Глябовіч, полацкі ваявода Станіслаў Глябовіч - уплывовыя дыгнітары (сенатары) у Вялікім княстве (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 8). За земскім маршалкам кандыдатуру Жыгмонта ўхвалілі і астатнія (там жа, 10). Пасольства ўзначальваў земскі маршалак, ваяводзіч вількскі Ян Радзівіл (там жа, 143). 2. Службовец пры вялікім князі, які абвяшчаў рашэнні князя, дапускаў да яго замежных паслоў, выконваў спецыяльныя даручэнні, кіраваў прыдворнымі службамі. Нязвычна ўзбуджаны маршалак Чупурна, забыўшы павітацца і пакланіцца, збянтэжыў: «Вялікі князь, зірні, каго Іллініч прывёў!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 192). Пасля цырымоніі прадстаўлення паноў застаўся з ёй [Аленай] галоўны з княжацкіх пасланцоў - маршалак Станіслаў Страміла (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 29)...тая [Еўна] не цярпела парушэнняў прыдворнага этыкету і сама кожны раз правярала маршалка Скіргайлу, які, па ейных словах, болей любіў велікакняжскія стайні, чымся баляванні і ўсялякія святы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 321). ..харугвы схіліліся перад маленькім княжычам, а маршалак аперазаў яго пасам, дзе быў прымацаваны меч, што значыла — хлопчык стаў абаронцам радзімы і яе рыцарам (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 584). 3. Павятовы мясцовы ўрад у Вялікім княстве Літоўскім. //Павятовы кіраўнік дваранства ў заходніх губернях Расійскай імперыі з 1785 г. [Сабковіч]: Пане маршалак, якісьці непрыхільнік мой набрахаў, а пан маршалак паверыў (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 170). Кроер вырашыў выставіць сваю кандыдатуру ў павятовыя маршалкі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 28). - Мусатаў прасіў дваранскага маршалка Загорскага, каб той не падымаў залішняга шуму, калі сутарэннямі пана Раўбіча зацікавіцца жандармерыя (там жа, I, 219). На тройцы коней панёсся ён [пан] у павятовы горад П. проста да маршалка (Я. Колас. Бунт - 36. тв. у 12 т., IV, 21). 4. Сеймавы ўраднік у Вялікім княстве Літоўскім, які выбіраўся пасламі ніжэйшай палаты сейма для вядзення пасяджэнняў. 5. Трыбунальскі ўраднік, які выбіраўся суддзямі трыбуналаў для кіравання пасяджэннямі і судаводства. О Дворны маршалак [ст.-бел. дворный (господарьскии) маршалокь міністр пры каралеўскім двары] - ураднік у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVIII стст., які загадваў гаспадарчымі справамі манаршага двара. У пакоі былі двое. Дворны маршалак, князь Міхайла Глінскі і каралеўскі пісар Іван Сапега (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 54). Маршаліха ж. Жонка маршала. Каб абяззороіць нечаканых паслоў, Алена тут жа перадала маршалісе сабалінае футра (I. Шамякін. Вялікая кпягіня - ВК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяззброіць, господарьскйй, ііпавятовы
2 👁
 ◀  / 658  ▶