Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Маргелка ж. Беларуская валеная шапка, магерка. С таго дыму малюпаткі старычок у чорнай маргелцы выскачыў (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 114). Ну яны такіх маргелак ці валенак не звалюць, як наш Юстын (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда? - Р, 130). - Закрый вякало! мімаходзь кідае дзядзька ў маргелцы, якому надакучыла слухаць пра ніткі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 75). Маркграф [ст.-бел. маркграбя, маркграбии, маркграб-ь, марграбя пагранічны ўладарны князь; ням. Markgraf, літаральна - граф маркі] м. Кіраўнік пагранічнай акругі (маркі) у сярэдневяковых дзяржавах. Хутка ад чэшскіх добразычліўцаў даведаліся, што ордэнскі пасол Гэтынген штодзённа сустракаецца з маркграфам Едакам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 286). Вацлаў і мараўскі маркграф Ёдак прызначылі вырушыць на палякаў напрыканцы верасня (там жа, 411). Ксюта націрала яе [князёўны] ногі пахучай маззю, падоранай пасламі імператара Фрыдрыха, які таксама прысылаў паслоў сватаць яе, Алену, ці сястру яе Феадосію, за маркграфа бадэнскага Альорэхта (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 16). Маркграфства н. Уладанне маркграфа; вобласць ці княства, якім ён кіруе...дзяўчыне мроіліся балады, якія спявалі галіцкія спевакі аб падзеях гэтага стагоддзя, калі да маркграфства Брандэнбургскага, дзераней жылі люцічы, далучыліся і землі шпрэвян (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 123). Марцініст м. Член масонскай арганізацыі, які прытрымліваўся марцінізму; паслядоўнік марцінізму, масон. Гады за чатыры да скону пан Акім кінуўся быўразбірацца ў тым, што робіцца, чытаць філасофскія кнігі навейшага часу і ледзь не стаў марціністам, але потым кінуў гэты занятак (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 162). Марцовы, прым. Які мае адносіны да марца (сакавіка). // перан. Блудны, распусны. Жартуе дзед: — А пан марцовы Сядзіць ні мёртвы ні жывы, Цішэй вады, ніжэй травы. I ўжо не ходзіць больш на ловы (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 233). Маршалак [ст.-бел. маршалокь, маршалекь, моршалокь — 1. Міністр пры каралеўскім двары; кіраўнік павятовага дваранства. 2. Той, хто кіруе якой-н. цырымоніяй; старшыня. 3. Вышэйшае воінскае званне - маршал; с.-в.-н. marschale] м. 1. Найвышэйшы ўраднік Польшчы ў XIV-XVIII стст. і Вялікага княства Літоўскага ў XV-XVIII стст. (лічыўся першым міністрам, кіраваў дваром манарха). He баяўся ён [пан] ні суда Божага, ні суда свецкага — сваяк яго князь Радзівіл быў маршалакам у Навагрудку! (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - Пр., 195). У сеятліцы апроч Войцеха Табара і Радзівіла былі гетман земскі Станіслаў Кішка, стараста жамойцкі Станіслаў Яновіч, маршалак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

альбрэхта, маркграбйй, тэтын
3 👁
 ◀  / 658  ▶