Манэўр м. Манеўр. Былі мы вось у мазурскай старане на манэўрах і стаялі ў ваднэй вёсцы (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса Тв„ 55). Мапа [польск.] ж. Геаграфічная карта. Усе маўчалі, гледзячы на мапу. Прыдняпроўе, зрэзанае сінімі стужкамі рэк, зялёнымі плямамі лясоў, цёмнымі кропкамі вёсак і гарадоў ляжала перад імі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 372). Прытока гэтая паказаная толькі на самых падрабязных мапах... (М. Цэлеш. Летапісная Няміза - ХБ, 222). Гедзімін і Альгерд амаль не выходзілі з пакояў, дзе месцілася княская казна, а таксама куфры з мапамі, на якіх намаляваныя былі планы іншых еўрапейскіх сталіц (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 356)...яны [Гедзімін з сынамі], схіліўшыся над мапай, разважалі, дзе лепей размяшчаць пасольства ад ганзейскіх гарадоў (там жа, 371). Але, разглядаючы на мапе валоданні Залатой Арды, гаспадар Княства сумняваўся ў тым, што ён дойдзе да Сугдзеі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 587). 3 ранку да абеду і на цэлыя вечары зачыняліся ў асобным пакоі княжага палаца і гадзінамі стаялі над мапай ці сядзеліля печы і разважалі праўсе неабходныя дзеянні, спрачаліся, прымалі рашэнні (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 223). Прынясі мапу, - загадаў князь (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 30). Пан Студніцкі кроіць мапу, Крэмзае задачы, На Саветы зявіць ляпу, Як на блін гарачы (Я. Колас. На «шлюб» пана Студніцкага — 36. тв. у 12 т., II, 66). Маравы мн. Жыхары Маравіі (гістарычнай вобласці ў Цэнтральнай Еўропе ў чэшска-славацкім памежжы). Тут венедыйцы і немцы, тут грэкі й маравы Славу вялікую дружна пяюць Святаславу (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 262). Марал [польск. moral] м. Мараль. Яшчэ й маралы прачытае [пан] Ці тэзіс выставіць аб тым, Што хлоп - быдлё і што крутая Павінна быць расправа з ім (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 29). Маратонскі, прым. да Маратон (устарэлая назва грэчаскага сялення Марафон). [Арыстос]: Нам сняцца йшчэ Марапюнскія гоні... (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 84). Марац [ст.-бел. марецту польск.] м. Сакавік. I там, дзе у марцы казнілі Генералаў Томаса з Ляконтам, Палкоўнік з панятаю шабляй Надскочыў і крыкнуў (Я. Купала. Парыжская камуна - 36. тв., V, 320). А чым кепска? — бо на марцы Я радзіўся (пост праўдзівы, Цяжкі месяц гаспадарцы. Як пражыў хто, — будзе жывы) (Ф. Багушэвіч. Кепска будзе — Зан., 403). Ой, цешыўся старац, Што перажыў марац (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 232). У канцы марца ўжо збіраецца шмат птушак (Я. Колас. Прылёт птушак - ТС, 140). 11 Зак
2 👁