Манокль [ад гр. monos - адзін і лац. oculus — вока] м. Круглае аптычнае шкло для аднаго вока, якое ўстаўлялася ў вачніцу і ўжывалася замест акуляраў або пенснэ. «Гвардыя першай пойдзе на фронт», - паведаміў якісь дэндзі з маноклем у воку (Ц. Гартны - ТСБМ, III, 104). Мантылья ж. Кароткая накідка без рукавоў у жаночым касцюме XIX ст. Але яна [дзяўчынка] стрымалася і знешне спакойна паправіла на плячах доўгую карункавую мантылью (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 98). Яна была ў сваёй мантыльі... (там жа, II, 339). Цалкам адпавядаў прызначэнню і ўбор старой дамы: строгая аксамітная мантылья, у якіх, відаць, францілі пры французскім нашэсці (М. Віж. Лабірынт - Л, 276). Мантыя ж. Доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча. Каралева ішла побач з кардыналам, чырвоная мантыя якога злівалася з колерам дарожкі (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 77). А ён [імператар] ужо ішоў - у барвовым дзівіцісіі, з мантыяй, шытай золатам, што ляжала на мажных, пульхных плячах, у барвовых ботах (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 218). А Мантыя-павалока: Паверх гэтага плацця надзела [княгіня] белую мантыю-павалоку, рукавы якой і падол былі багата ўпрыгожаны залатым шыццём (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 40). Мануфактура [лац. manufacture! ад manus - рука і factura - выраб] ж. 1. Фабрыка, пераважна тэкстыльная. Перад вачамі паўставалі карціны мінулага — цяжкае жыццё ткачоўу дарэвалюцыйныя гады. Знясільваючая 14-гадзінная праца рабочых і работніц на Марозаўскай мануфактуры («Полымя»— ТСБМ, III, 106)...будаваліся мануфактуры і заводы (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 130). 2. Вырабы тэкстыльнай прамысловасці, тканіны. 3 Мінска вазілі для крамнікаў дзесяткаў мястэчак мануфактуру, галантарэю, бакалею, скабяныя ды іншыя тавары (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 239). Мануфактуршчык м. 1. Прадавец мануфактуры - вырабаў тэкстыльнай прамысловасці. Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 241). 2. Уладальнік мануфактуры - тэкстыльнай фабрыкі. Маньчжурскі, прым. Які мае адносіны да Маньчжурыі (гістарычнай назвы сучаснага паўночна-ўсходняга раёна Кітая). Завёўшы тысячы народу Ў палёх маньчжурскіх палажыць. - Вы [душагубы] на ваякаў за свабоду Мячы патрапілі тачыць (Я. Купала. Перад вісельняй - 36. тв., II, 55). Крывавыя здані, агністыя бляскі Фарбуюць маньчжурскае неба (Я. Колас. На варту - 36. тв. у 12 т., II
2 👁