Манаполька ж. (разм.). У дарэвалюцыйнай Расіі - дзяржаўная крама, у якой прадавалі гарэлку...разам залівалі гора сваё манаполькай (В. Ластоўскі. Мост у Кутох - Тв., 38). Ад яго [пана] тхнула смуродам манаполькі (К. Акула. Гараватка - К, № 7, 26). Два шчырыя сябры злазяць з воза, абдымаюцца, цалуюцца, адзін аднаго падтрымліваюць і ідуць да манаполькі (Я. Колас - ТСБМ, III, 100). [Сцяпан]: - Хацеў узяць у Міхалішках, дык, як на ліха, манаполька цэлы дзень была закрыта (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 208). Манарх м. Цар, кароль, імператар, шах, султан і інш. He ў страх нам пагрозаў замахі, He ў страх інтэрвенцкія шхуны, — Hi стуль, дзе гадуюць манархаў, Hi стуль, дзе бушуюць тайфуны (Я. Купала. Хвалююцца морскія хвалі... - 36. тв., IV, 241). Манархіст м. Прыхільнік манархізму. Ашалелы манархіст,.. [Ланской] змагаўся за абсалют улады больш утрапёны, чым самі ўладары (У. Караткевіч - ТСБМ, IV, 100). Мангола-татары мн. Назва розных цюркскіх, мангольскіх і некаторых іншых плямёнаў, аб'яднаных у XIII-XV стст. у адзіную дзяржаву - Залатую Арду...на пачатку 1253 года кароль франкаў Людовік IX таксама паспрабаваў дамовіцца з мангола-тапіарамі, паслаўшы фламандца Вілема Рубруквіса да хана Мункэ (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 52). Мандарын [парт. mandarin ад перс. mantrin - саветнік] м. Еўрапейская назва дзяржаўнага чыноўніка ў старым феадальным Кітаі. У паланкіне, раскінуўшыся, сядзеў мандарын у шырокім сінім шаўковым халаце (Я. Маўр - ТСБМ, III, 102). Манішка ж. Белы нагруднік, прышыты ці прышпілены да мужчынскай сарочкі, а таксама спецыяльны нагруднік у жаночай сукенцы або жакеце. A то аднаго разу адзін у капелюшы і манішцы зняў з фуры веласіпед, сеў на ім верхам і давай катацца па дарозе (3. Бядуля. У дрымычых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 243). Максім знімае з сябе студэнцкую тужурку, белы каўнерык і манішку, узіраецца ў маленькае люстэрка (С. Майхровіч - ТСБМ, III, 104). Які ж прад'явіцца рахунак? Аб чым пытаць будзе campan? Сатрапік — франт. Адзет па модзе — Манішка, галыйтук, кацялок (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 148— 149). // перан. [Дзед:] - Княства, як цяпер мудрагелістыя гегелісты кажуць, «і-дэ-алё-гічных» лапцей супраць герцагства «тэ-о-рэ-тычных» манішак (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 207). Манішачка ж. Памянш.-ласк. да манішка. Пасля краўцамаці сшыла мне некалькі белых манішачак з крамнага палатна і галстук са сваёй старой шоўкавай хусткі (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III
Дадатковыя словы
абяднаных, прадявіцца
5 👁