Малацьбіт м. Той, хто малоціць. - Ты адзін цупаеш цэпам, і рукі дранцвеюць, падымацца нехочуць. А стануць чатыры малацьбіпіы ды як жарнуць - адкуль яно што і возьмецца (Я. Колас - ТСБМ, III, 95). Малева н. Войска ў старадаўніх эстонцаў. Малева эстаў разам з дружынай Вячкі не адзін раз ушчэнт разбівала і мечаносцаў, і рыцараў епіскапа Альберта (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 279). Малжонка [ст.-бел. малжонка, малженка', польск. malzonka] ж. Жонка. / харошая малжонка Вядзе гутарку-гамонку (3. Бядуля. Ярыла 36. тв. у 4 т., II, 313). Малжонскі, прым. Шлюбны, сямейны. [Уршуля]: Ага, ветрагон! папаўся! Гэта твая малжонская вернасць?га? (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 68). Малойца м. (нар.-паэт.). Хлопец, юнак. Пасыпалі кветкі, дзе ішлімалойцы, А на ясным небе Цешылася сонца (Я. Купала. Чырвонай Арміі паходы - 36. тв., IV, 333). Малочны, прым.: о Малочны брапі [ст.-бел. брать молочный — сын мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей] - сын карміліцы і ўскормнік яе. - Ты адзін? — спытаў ён. — He, там, на грывах, малочны дзедаў брат (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 277). У грэкарасійскім манастыры ў Ліпічах, — адказваў Кандраці, юнак, малочны брат, адзіны, хто не спалохаўся (там жа, 169). -..бо я хаця і вольнаадпушчанік, а ўсё адно свайму малочнаму брату раб... (там жа, 94). Малочная дачка - дачка карміліцы. Марфу да слёз расхвалявала і расчуліла такое вянчанне малочнай дачкі (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 47). Мамелюк [араб. mamluk- нявольнік] м. 1. Конны гвардзеец асабістай аховы Напалеона Банапарта, набранай з караннога насельніцтва ў час паходу на Егіпет. На досвітку шукаць кеатэры штабу генералам і імператару ў горад паскакалі два эскадроны егераў і мамелюкаў (У. Арлоў. Сны імператара - МКГ, 126-127). 2. Воін-раб цюркскага або каўказскага паходжання, з якіх складалася султанская гвардыя ў Егіпце ў XIII ст. 3. Прадстаўнік ваенна-феадальнай касты ў Егіпце ў XIII-XVI стст. Маналёг м. Маналог. «Папросім лепей Кузьму прачытаць штонебудзь», — запрапанаваў Орлік.. - «Маналёг Раскольнікава — ён прыхільнік Дастаеўскага (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 121). Манаксіла ж. Грэцкі човен...загарэлыя маракі гаманілі паміж сабою на незнаёмых мовах, і пахла карыцай, якую рассыпалі пры пагрузцы з суседняй манаксілы - грэцкай лодзіі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД
2 👁