Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Макітра ж. Гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна церлі мак, ільняное і канаплянае семя; макацёр...у слоіках ды макітрах ляжала масла ды сыры (М. Цэлеш. У імя догмы ХБ, 28-29). Звінелі макітры. Звінелі ўедлівыя жаночыя галасы ад ятак (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 285). Макула [ст.-бел. макула, макгула, макуля - загана, недахоп, пляма] ж. Пляма. // (лаянк.). — Затое ты забыў, смакоўніца бясплодная. Макула на нашым народзе, хробак, туляп (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі 43, 132). Маладзён м. Малады чалавек. [Дабровіч]: - Маладзён, штомарыць толькі аб загранічных прыемнасцях, і не паглядзіць на цябе [Юлію] (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 29). - Але Гутнік быў добра знаёмы з тым маладзёнам (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 264). Малазямельны, прым. Які не мае дастатковай колькасці зямлі. Парабкі маёнтка стварылі спачатку саўгас, які потым, пры надзяленнізямлёй беззямельных імалазямельных, разбілі на пасёлкі (Я. Купала. Сам напаўняешся вялікай радасцю - 36. тв., VII, 249). Вось якраз малазямельным і было б патроху, - нясмела тлумачыў Юзік (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 199). Маларасійскі, прым. Украінскі. Чарнышэўскі так пісаў пра Тараса Рыгоравіча: «Маючы цяпер такога паэта, як Шаўчэнка, маларасійская літаратура не мае патрэбы ні ў чыёй прыхільнасці» (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера - 36. тв., VII, 292). Маларос м. Украінец. Харваты, чэхі, маларосы і другія пабратымцы нашыя... маюць na-свойму пісаныя і друкаваныя ксёнжачкі... (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 149). Малатабоец м. Рабочы ў кузні, які працаваў з вялікім ручным молатам. Яшчэ даўсходу сонца Штодзень прыходжуў кузню я Падручным ці малатабойцам Папрацаваць у каваля (М. Танк - ТСБМ, III, 94). Малахай [ад калм. махла\ м. 1. Шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам. Стары падняўся, надзеў малахай, развітаўся зусімі за руку (I. Навуменка - ТСБМ, III, 94). Шаломы - місюркі, малахаі, халаты паўзверх кальчуг, чоўнікі страмёнаў (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 246). 2. Шырокі кафтан без пояса. Малаціла н. Молат, прычэплены ланцугом да жэрдкі; зороя гусітаў. Загартаваныя крукі багроў чапляліся за рыцарскія даспехі і сцягвалі немцаў пад удары малацілаў і звяздышоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 435). Малаціць незак. Выкалочваць, выбіваць зерне цэпам. Ужо часмалаціць, Дык цапамі жытко Будзем дружна мы біць, Па снапах, каласах Мы цапамі так біць! (Я. Купала. Сейбіт - 36. тв., IV
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброя
2 👁
 ◀  / 658  ▶