Пахолак [ст.-бел. пахолокь, пахолекь, пахоликь — слуга, салдат; польск. pacholek} м. Воін, ландскнехт; слуга, вернападданы. А камандзір варты — статны, магутны пахолак у кальчузе, з баявым склюдам сякерай, прымацаванай да тоўстага скуранога паса з бронзавымі пласцінкамі-акоўкамі, стаяў як закамянелы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 542-543)...князь, паволі наліваючыся пякелызым, страшным гневам, таксама глядзеў на пахолка (там жа, 543). [Маці:] — А пасля сваіх пахолкаў узяў ды з гакоўніцамі пансі Богуша падсцярог (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 124-125). Лінгевін адразу ж апрануў баявыя даспехі, узяў шчыт, кап'ё і сякеру, ускочыў на каня, што падвялі ордэнскія пахолкі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 207). Пахула ж. Ганьба, няслава. 1 сказалі баяры князю: «Ужо ўзнялася над хвалай пахула, ужо ўссела насілле над воляй і ўжо ўрэзаўся Дзіў на зямлю» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 241). Пацір [гр. роіёг - чаша, кубак] м. Літургічны посуд для прычашчэння ў выглядзе чашы на высокай складанапрафіляванай ножцы з падножжам, выраблены з каштоўнага металу (вядомы з II ст.). Промні сонца, час ад часу прабіваючыся скрозь густыя хмары, выблісквалі на залатых крыжыках, што ляжалі ля алтара, чашы і паціра, дараносіцы, а таксама на жалезных даспехах рыцараў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 60). Дараносіцы, паціры, крыжы напрастольныя, падвескі, браціны, каўшы. Эмалі, чаканка, чэрнь —у вачахрабіць (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 253). Пацяты, прым. у значэнні наз., м. Забіты. I скажа Ігар тут дружыне сваёй: «О брацця й дружына! лепей жа быці пацятаму, чым быці ў гшлоне» (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 236). Пачынак м. Хата ў лесе. Час той прыйдзе, I скора прыйдзе. Стане моцным канём жарабятка, I на гэтым кані я паеду Да пачынкаў і хат сялянскіх (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 21). Акрамя пілігрымаў былі тут рамеснікі з поўначы.., найміты, разлічаныя па заканчэнні жніва, моладзь з пачынкаў, шкаляры, але галоўную частку гурмы складалі ўцекачы з разоранага, выпаленага татарамі поўдня і сярэдзінных земляў Белай Русі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 282). Пашквіль [польск. paszkwil] м. Пасквіль. О, недаверак, шэльма, гіцаль! Так напісаць, такі пашквіль. Хоць ты хавайся за граніцу Абоўцякай за многа міль (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 175). Пашум [польск.] м. Шум, шолах, шамаценне. Лес пашумам не гамоніць, Птушак песнямі не звоніць (Я. Купала. Зіма —36. тв., III, 174). Пашэнціць зак. Пашанцаваць...увосень яму «пашэнціла» — падстрэліў на возеры пару дзікіх гусей (М. Цэлеш. Воўчым сьледам - ХБ
Дадатковыя словы
капё, пахолйкь
7 👁