Старонка 40
◀ / 658 ▶
аполля, ад магната Баляслава, з запросінамі ў госці (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 137). Апоньча ж. Тое, што апанча. ..плашчамі, апоньчамі і кажухамі.. пачалі [русіны] масты масціць па балотах і гразкіх мясцах (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 237). Апрычнік м. Служылы дваранін у час царавання Івана IV. Але песню не магла ўтрымаць у кратах царская цэнзура і царскія апрычнікі, – яна даходзіла да народа (Я. Купала. Прамова на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 35-годдзю літаратурнай дзейнасці – Зб. тв., VII, 320). // перан. Жорсткі, люты чалавек. Полацкіх усіх жыўцом у Дзвіне патапілі, з дзецьмі маленькімі... Апрычнік у расе, пёс шалёны – Грозны, кацюга (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 211). Апрычоны, прым. Своеасаблівы, адметны. // у знач. наз., н. І яшчэ тады, калі ўсё наша апрычонае, не падобнае ні на расейскае, ні на польскае, каралася законам і вынішчалася, зьявіліся волаты нашага новага паўстаньня зь мёртвых (М. Цэлеш. Ападкі – ХБ, 110). Аракул [лац. oraculum – прароцтва] м. Жрэц у старажытных грэкаў і рымлян, што прарочыў быццам ад Бога, а таксама месца такіх прароцтваў. Калі Арфэй, які быў з народу Гетаў, што сяліліся пад той час у Фракіі, панёс у Грэцыю навуку аб адзіным Найвельшым, дык Грэкі пыталі аракула, што такое Бог, якога прапаведуець Арфэй? (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 91). Арала н. (паэт.). Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? (Я. Колас – ТСБМ, I, 261). ◊ Перакаваць мячы на аралы – разбройвацца, выкарыстоўваць усе сродкі на мірныя мэты. Мы заклікалі і заклікаем перакаваць мячы на аралы, знішчыць зброю. І мы гатовы гэта зрабіць, калі сустрэнем шчырае разуменне і згоду нашых краін (Звязда. 29.07. 1976 – ЭСФ, 300). Арамаціца ж. Сасуд. А яшчэ даў вярхоўны жрэц Жывене куфэрак з дубовых дошчачак, у якім месціліся арамаціцы з пахкімі алеямі і лекі: шэры парашок з атрутных грыбоў, якім праганяюць трасцу, чорная мазь з бяросты, якою лечаць артэты – хваробы суставаў, і многае іншае, што ва ўмелых руках прынясе палёгку, а ў няўмелых – пагібель (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 97). Арандар м. Яўрэй, які атрымаў дазвол на гандаль гарэлкай з панскіх бровараў; арандатар. Калі прыйдзе на кірмаш або ў якое свята да арандара, дык у карчму заходзіць узяўшыся ў бокі, чырвоная шапка набакір, галава задзёртая, і здаецца, што ўсе для яго нішто, жменю грошы шпурляе на стол, кажа падаваць тое, што толькі яму зама-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 658 ▶