будаваліся паліцэйскія ўчасткі – пастарункі, па гарадах і мястэчках – гарнізонныя казармы (М. Паслядовіч – ТСБМ, IV, 88). Дэфензівы і нагайкі, Як было і ў Мікалайкі: Цар – настаўнік ваш, панове! Пастарункі ды касцёлы, І ніводненькае школы Беларусам у іх мове! (Я. Колас. Панам – Зб. тв. у 12 т., II, 20). Ваяводствы, староствы, павятовыя «камісаржы», войты, пастарункі – ужо адны гэтыя голыя формулы змушалі падазрона наставіць вушы і станавіцца да ўсяго гэтага скептычна, варожа, безнадзейна (Я. Колас. Дрыгва – Др., 16). Пшэбора – дзеяч з пастарунку, Не просты дзеяч – хват і зух (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 33).
Пастарунковы [ад пастарунак] м. Паліцэйскі. І без таго, як мак ружовы Або той восеньскі рыжок, Пшэбора, пан пастарунковы, Гарыць, як золата кружок (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 35). ..еду ў каменду павятовую ў мілай кампаніі суддзі следчага, кіраўніка следчай брыгады і пары пастарунковых (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 187).
Пастаў м. Пара млынавых камянёў, адзін з якіх нерухомы, а другі круціцца на ім. Вецер добры быў, вятрак малоў на два паставы (Р. Сабаленка – ТСБМ, IV, 88).
Пастаялец м. Той, хто часова наймае ў каго-н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю здабывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру (М. Ракітны – ТСБМ, IV, 88). Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек – не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць (І. Навуменка – ТСБМ, IV, 88). Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату (М. Лынькоў – ТСБМ, IV, 88).
Пастрыгацца незак. Рабіць пострыг хлопчыку на пераходзе яго ў падлеткі (гэты звычай вядзе свой пачатак са старажытных часоў, калі на Русі існаваў грамадзянскі пострыг – урачыстае азнаменаванне пераходу хлопчыка з дзяцінства ў падлеткавы ўзрост, прызнанне яго мужчынам, законным сынам і наследнікам бацькі і будучым членам грамадства; у гэты дзень правілі малебен, віншавалі бацькоў і садзілі хлопчыка на выбранага каня ў суправаджэнні ганаровай прыслугі: конюха, страмяннога і інш.). – Отрак Аляксандр, – сказаў пастрыжны, – ты пастрыгаешся днесь у падлеткі, як гэта загадваюць звычаі гэтай зямлі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 76).
Пастрыжны, прым.:
○ Пастрыжны брат – хлопчык, які адначасова пастрыгаўся ў падлеткі з іншым хлопчыкам і заключыў з ім братэрскі саюз (відавочна,
79 👁