куюць ад'ехаць у Маскву, да Васіля Дзмітравіча па службу, а то і зусім адмовіцца ад яго з землямі, баярамі, людзьмі, пасошчынай? (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 268).
Паспаліты [ст.-бел. посполитый; польск. pospolity – 1. Звычайны, просты. 2. Уст. агульны, публічны], прым. Просты. ...для «люду паспалітага» трэба пісаць кнігу на яго простай, зразумелай для яго мове (Я. Купала. Ліст да палачан – Зб. тв., VII, 226).
○ Паспалітае рушэнне – шляхецкае апалчэнне ў феадальнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім (Рэчы Паспалітай); асноўная форма арганізацыі ўзброеных сіл дзяржавы, заснаваная на прынцыпе, што кожны шляхціц, незалежна ад велічыні свайго маёнтка, у час вайны абавязаны адпраўляцца ў ваенны паход. Падлічвалі колькасць харугваў, якія выставіць Карона, калі кароль аб'явіць паспалітае рушэнне (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 228).
Паспольны, прым. Які мае адносіны да паспольства. [Пан:] – ..мы, ад шляхты да паноў, к лаціне вінны павяртаць! А гэтых, шкодных пісьмакоў паспольных да ката даць! (В. Ластоўскі. Адзінокі – Тв., 109).
Паспольства н. Сярэдні грамадскі слой у феадальных гарадах Беларусі (складаўся з менш заможных купцоў і рамеснікаў, падлягаў гарадскому праву, але не быў дапушчаны да ўлады і гарадскога пасаду верхнім слоем – патрыцыятам). [Пан]: Проста дзіва: ён [Скарына] навукі скончыў многа І доктарам сябе мянуе, А сам гарнецца да паспольства І кнігі ім друкуе?! (В. Ластоўскі. Адзінокі – Тв., 108–109).
Пасталы мн., адз. пастол, м. Даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры, які насіўся з анучамі і прывязваўся да ног аборамі; лапці. Бо мог кожны запытацца, Хто, адкуль ён і куды Ідзе рана, так дасьвету, Абарваны, чуць адзеты І абуты ў пасталы? (Я. Колас. Сымон Музыка – СМ, 44)... ногі ў новых пасталах ступалі лёгка (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла – МКГ, 9). Раз толькі пашанцавала натрапіць на вялікія сляды скураных пасталоў (У. Караткевіч – ТСБМ, IV, 87). Ледзь распрог [бацька] каня, зайшоў у хату, не ўправіўся разуць мокрыя пасталы – паявіўся Яўхім (І. Мележ – ТСБМ, IV, 87). І адзетыя [людзі] не ў кажухі – хто ў што, у рыззё, у шкуры звярыныя, абутыя ў саламяныя пасталы (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 20). [Мацейка]: Дзяўчыначка чарнаброва Паехала ў лес па дрова, Паехала чорным бычкам, Завязаўшы пастол лычкам (Я. Купала. Прымакі – Зб. тв., VI, 254).
Па-старагебрайску, прысл. Па-стараяўрэйску. Раввуні ўздзеў вочы ўгору. – Ваанергес – па-старагебрайску сказаў ён. – Бож-жа мой! (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 115).
Пастарунак [ст.-бел. постронокъ, польск. posterunek] м. Мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі да 1939 г. Па вёсках спешна
81 👁