Старонка 390
◀ / 658 ▶
дзе сваім златакованым (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., V, 243). 2. У X–XVIII стст. – гандлёва-рамесная частка горада за крапасной сцяной. Месцам канцэнтрацыі гандлёва-рамесніцкага насельніцтва з'яўлялася другая частка горада – пасад, які ўзнікаў звычайна ўздоўж берага ракі (Г. Штыхаў – ТСБМ, IV, 67). 3. Пасяленне просталюдзінаў; прыгарад, пасёлак. Але гэта яшчэ не горад, а так званы пасад – пасяленне прасталюдзінаў (Х. Жычка – ТСБМ, IV, 67). ..высіўся насыпны пагорак, на ім быў дзяцінец, а навокал цясніліся хаты пасада – вось дзе меліся жыць сасланыя маці і сын (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 60). 4. У вясельным абрадзе – месца (звычайна дзяжа, пакрытая кажухом), куды садзілі нявесту. Узялі матчыну хлебную дзяжу, паклалі ў яе хлеба, солі, накрылі.. кажухом – вось ён і пасад (У. Дубоўка – ТСБМ, IV, 67). // (разм.). Месца сядзення. У творчыя дні Канстанцін Міхайлавіч пакідаў свой пасад пад вязам хутка (М. Лужанін – ТСБМ, IV, 67). // перан. Становішча, месца; пасада. Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!.. (Я. Купала – ТСБМ, IV, 67). Ён [пан] музыкам, Капельм[а]йстра меў пасад (Я. Колас – ТСБМ, IV, 67). Пасад м. Рад снапоў для малацьбы цэпам. На таку ляжаў пасад жыта ў 8 снапоў, паложаных па пары, каласы з каласамі (Я. Колас. Тоўстае палена – Зб. тв. у 12 т., IV, 142). ..ён [Пракоп] толькі што дамалаціў апошні пасад грэчкі (Я. Колас. Адшчапенец – Зб. тв. у 12 т., VII, 95). Пасада ж. і пасад м. Сядзіба; прадмесце. На горцы ціхай, невысокай, Каля засценка недалёка, У бок дарогі, ў глыбі сада стаяла панская пасада (Я. Колас – ТСБМ, IV, 67). ..тоўстыя вязы ..чарадамі стаялі вакол пасады (Я. Колас. Старыя падрызнікі – Зб. тв. у 12 т., IV, 122). Дамы, каменныя грамады, Палацы, пышныя пасады, Крутыя горы з жоўтым скатам, Пяскамі, глінаю багатым, Ўвесь правы бераг абступалі, У рэчцы цені іх дрыжалі (Я. Колас. Новая зямля – ТС, 185). / у параўн. Над рэчкай гэты луг мурожны, дубоў развіслых цэлы рад, І буслаў дом, стары заможны, Як той пасэсарскі пасад! (Я. Колас. У палях Беларусі – ТС, 184). ◊ Новы ўзнесць пасад (інд.-аўт.) – пачаць новае жыццё. Ці жыць далей ў няволі, Ці разжыцца новай доляй, Новы ўзнесць пасад (Я. Купала. Час! – Зб. тв., IV, 17). Пасаджоны, прым. Які выконваў ролю бацькоў жаніха або нявесты ў вясельным абрадзе. Увогуле мусіла пакорліва маўчаць і падначальвацца пасаджонай маці (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 34). Княгіня Ефрасіння яшчэ ў Маскве была абвешчана пасаджонай маці (там жа, 45).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 658 ▶