Старонка 389
◀ / 658 ▶
адзін прыгажун паручнік Кулакоўскі быў у параднай вайсковай форме, пры зброі (І. Дуброўскі – ТСБМ, IV, 62). Жандарскі паручнік Мусатаў уласнай персонай завітаў у Загоршчыну (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 90). – Ці паэт – не ведаю. А што паручнік – добра помню. Афіцэр быў неблагі. Толькі свавольны і непаслухмяны (там жа, II, 249). ..адчыніліся ў нашай каморы дзверы, і той паручнік з крывым носам, што да нас прыстаўлены быў, з парога, быццам ерыхонская труба, раве: «Карпач, пся костка! Князь Геранім да сябе патрабуе!» (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 186–187). Паручнік, у дзвярах стоячы, таксама даслухаў і Васіля Ветра да князя павёў, нібы за тое, што Васіль гучней ад усіх рагатаў (там жа, 200). Паручнік адказваў насцярожана (М. Віж. Лабірынт – Л, 39). Паручнік Далін злы, сярдзіты, Хоць з віду і спакойны ён (Я. Колас. На шляхах волі – Зб. тв. у 14 т., X, 370). Парфіра ж. Мантыя, якую адзяваў манарх ва ўрачыстых выпадках; сімвал манаршай улады. Не здабыў ты ні парфіры, Ні вянка (Я. Колас. Дучэ – Зб. тв. у 12 т., II, 387). Парфіраносны, прым. (паэт.). Адзеты ў парфіру; велічны. І прад малодшаю сталіцай Старая змеркнула Масква, Як перад новаю царыцай Парфіраносная ўдава (Я. Купала. Медны коннік – Зб. тв., V, 353). Пархума [ст.-бел. парфума, перфума, перхума; фр. parfum] ж. Парфума. // перан. Пах. Сена ляжала і ў копах, ад яго пахла размаітымі пархумамі траў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай – ХБ, 13). Парцэляцыя ж. Падзел панскай зямлі на шнуры. Губернатар купіў маёнтак (льготный), Ружанку ў Лідскім (павеце), цудоўны за 30 тысяч, да 600 дзесяцін ворнай зямлі! Парцэляцыя ў нас амаль усюды спынілася (Ф. Багушэвіч. Ірэне і Яну Карловічам – Тв., 187). Па-рыцарску, прысл. Гераічна. ..імкненні і намыслы ў іх па-рыцарску высакародныя (М. Віж. Лабірынт – Л, 313). Пасавіска [ст.-бел. пасовиско; польск. pasowisko] н. Выган. У Пушчы – найстражэйшы догляд за пасадкамі і спелымі лясамі, за гнёздамі, норамі, пасавіскамі, вадаёмамі – за ўсім, што складае стракаты калейдаскоп яе жыцця (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі – ЗБК, 59). Пасад м. 1. У рускіх княствах у X–XVI стст. – крэпасць. // Княжаскае ўладанне... давялося Міндоўгу, пакінуўшы новагародскі пасад, вяртацца ў свой стольны горад Руту, у маленькае сваё родавае княства (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 51). У 987 годзе Ўладзімер перадаў полацкі пасад свайму сыну ад Рагнеды – Ізяславу (М. Цэлеш. Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе – ХБ, 217). // Трон як сімвал улады. Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! Высока сядзіш ты на паса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 658 ▶