Паніч м. Сын пана; малады пан. [Марыля]: Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дык усё пайшло ўверх дном – усіх чыншавікоў сталі чысціць (Я. Купала. Раскіданае гняздо – Зб. тв., VI, 271). Даўно схавалі ў склепе пана, паніч стаў за гаспадара (У. Дубоўка – ТСБМ, III, 668).. нахабныя чаляднікі з панічамі мацалі нас ды ціскалі (А. Карпюк. Белая дама – БД, 264). / у параўн. – А маладыя хлопцы ходзяць шчэ чысцей; іншы так, падла, убярэцца ў святы дзень, што ўсё роўна як паніч (Я. Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле – Зб. тв. у 12 т., IV, 302). Высокія гарбатыя жураўлі студней, як панічы ў сурдутах, стаялі то там то сям у вёсцы высока над стрэхамі хат (Я. Колас. Палеская вёска – Зб. тв. у 12 т., IV, 256).
Панічовы, прым. Які мае адносіны да паніча. [Ёнтак]: У любасць не вер [Галька] панічову К беднай сялянцы, ты не вер! (Я. Купала. Галька – Зб. тв., VII, 23).
Панічок м. Ласк. да паніч. [Зоська]: Паніч, панічок к нам прыйшоў (Я. Купала. Раскіданае гняздо – Зб. тв., VI, 296). // Форма ветлівага звароту да пана. Што, панічок, – абарочваўся да яго дарослы касец, – гнюсіцца над табой каса, не слухаецца? (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 51).
Панічоўскі, прым. Тое, што панічовы. [Марыля]: Тады ўжо, пры грудзях, панічоўская кроў іграла ў целе яго вутленькім... (Я. Купала. Раскіданае гняздо – Зб. тв., VI, 293).
Панічык м. Тое, што панічок. На панічыкаў модных усюды крычалі, Самі ж веру, гаворку, адзежку мянялі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 438).
Панна ж. 1. Жонка або дачка пана; маладая дзяўчына, якая належала да прывілеяваных пластоў грамадства. А вунь, дзе панна йдзе. – Якія, ах, шаты! Што глядзіш? – у яе ёсць паніч багаты (Я. Купала. Аб мужыцкай долі – Зб. тв., III, 102). [Эдмунд]: Я стаў побач з ёй нечакана, І ручку паціснуць дазволіла панна (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны – Тв., 83). ..панна Антаніна Радзівіл, адзіная наследніца князя Мацея, уладара навакольных земляў, выходзіць замуж за шляхціца Станіслава Юрагу (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў – Пр., 194). А ці адрозніваюцца жанчыны адна ад адной, калі якая з іх баярская дачка ці простая панна? (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 534). Панна Ядвіся выглядала вельмі цікаваю і прыгожаю (Я. Колас – ТСБМ, III, 669).
2. У дарэвалюцыйны час – форма ветлівага звароту да дзяўчыны (жанчыны) з прывілеяваных пластоў грамадства. [Кастусь:] – Не гневайся, панна старастоўна, з песні слова не выкінеш (К. Крапіва – ТСБМ, III, 669).
82 👁