не адзначыў (В. Говар. Пялёстак і крышталь – ПК, 34). То праўда, пан майстар (там жа, 147).
Δ Пан-абармот: Тут ясна ўсё... Ідуць у двор, У пастку пана-абармота (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 93). Пан-паляк: Ці ён не ведае законаў І штучак пана-паляка? (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 195). Паны-рада – паны Рады Вялікага княства Літоўскага (узнікла як найвышэйшы орган дяржаўнай улады пры вялікім князе, пазней стаў самастойным). – Гедзімін пашле па мяне пазней, бо рыхтуецца да сустрэчы і ў яго ўжо сядзяць маршалак, ваявода і панырада (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 423).
○ Радны пан – асоба, якая займала важную службовую пасаду і была членам Рады. Прыходзіць [князёк] дахаты, із лапцей разуўся, Анучы развесіў, радных паноў зве, А як, баш, прыйшлі, індыком надуўся Дый кажа: «Пішыце ўказ грамадзе!..» (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы – Тв., 219). Ясны пан – яснавяльможны пан. Воўк дзярэ ў лесе козу, А ваўка – мужык Іван, А Івана – ясны пан, Пана ўжо дзярэ юрыста, А юрысту – д'яблаў трыста! (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта – Тв., 120).
◊ Або пан, або прапаў – або дасягнуць усяго жадаемага, усё атрымаць, або ўсё страціць. «Робяць мне экзамен. – падумаў ён: – Ну, што ж? або пан, або прапаў. І не святыя ж гаршкі лепяць», – разважаў Лабановіч пад густы шум прымуса (Я. Колас. На ростанях – Зб. тв. у 12 т., IX, 616). Адзін Сцяпан – заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача (фалькл.) – незалежны ні ад кога, самастойны. Аднаму, без сям'і заўсёды лягчэй. – Дзе-небудзь прыпынюся. Ёсць такая прыказка: «Адзін Сцяпан – заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача», – бойка адказаў настаўнік (Я. Колас. На ростанях – Зб. тв. у 12 т., IX, 515). Відаць (відно) пана па халявах [польск. znaж pana po cholewach] – (відаць) па знешнасці, паводзінах, справах, што за чалавек. – Відаць пана па халявах, – кідае ў адрас аўтара Канстанцін Міхайлавіч. – Чуеш, які пах з яго творыка верне? (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе – ЭСФ, 294). Вялікі пан (іран.) – не вельмі важная асоба, той, хто беспадстаўна зазнаецца. – Вялікія паны завяліся, на гной пазіраць не могуць! Куды ж гной цяпер падзець? (Я. Колас. У двары пана Тарбецкага – Зб. тв. у 12 т., V, 179). Два паны – адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў – пра шляхціцаў-аднадворцаў. Пры старых парадках, да раздзелу, служба ў войску непасрэдна закранала толькі дваран, а мужык, які па сваёй ахвоце браў зброю і ішоў на вайну, тым самым, разам з сям'ёю, аўтаматычна пераходзіў у шляхту, тую аднадворчую шляхту, якая засяляла бедныя засценкі і пра якую з'едліва казалі:» Два паны – адны штаны, хто раней устаў, той і надзеў» (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 109). Не тыя паны, што грошы маюць,
87 👁