цячы медны посуд для кухні і попелам націраючы жалезныя бакі катла (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 350).
Пакананы, дзеепрым. Знішчаны. Хутчэй за ўсё на Нямізе былі пакананыя Яраславічы, а не Ўсяслаў (М. Цэлеш. Летапісная Няміза – ХБ, 225).
Пакараць, зак.:
◊ Пакараць горлам – павесіць. Выразна дакраналася застолля прадчуванне, што хутка будзе вымаўлена: «Князя Баляслава вырашыў пакараць горлам!» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 200). Пакаранне горлам – павешанне. Княжая варта, якой пад пагрозай пакарання горлам забаранілі не тое што напівацца – прыгубліваць віно, і ўдзень, і ўначы рысіла па вуліцах, захоўваючы, наколькі ўдавалася, спакой і прыстойнасць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 222–223).
Па-князёўску, прысл. // перан. Шчодра. [Хор]: Вашмасць нам не папушчае, – Корміць, поіць, угашчае Па-князёўску нас (Я. Купала. Галька – Зб. тв., VII, 17).
Пакон [ст.-руск. поконъ – 1. Пачатак. 2. Звычай] м. Звычай. Хіба дрэнна, што я хачу жыць па старадаўнім полацкім паконе? (Л. Дайнека. След ваўкалака – МКВ, 307). – І няхай застанецца ні з чым, – жорстка сказала жанчына. – Без мяне і без скарбаў. Такі пакон (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 131).
Пакормнае н. Тое, што атрымоўваў селянін ад шляхціца за выхаванне пакормніка. [Павал:] – Маўляў, цяжка Міхалу Кагуту без нашай дапамогі, і час браць Алеся... Гэта каб за цябе бацька «пакормнае» і «дзядзькавое» атрымаў... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, І, 11).
Пакормнік м. Хлопчык шляхецкага паходжання, аддадзены бацькамі на часовае выхаванне ў сялянскую сям’ю для таго, каб сфарміраваць у яго станоўчыя фізічныя і духоўныя якасці простага народа: працавітасць, сілу, вынослівасць, непераборлівасць у ежы і адзенні, любоў да зямлі (такі звычай быў пашыраны на Беларусі ў XVI–XVIII стст.). [Юрась:] – Сёння Павал казаў пра нейкае «пакормнае» і «дзядзькавое» ... Гэта што? І чаму гэта толькі ў нас ды ў Маеўшчыне пакормнікі ёсць? (У. Караткевіч. Каласы пад сяром тваім – КС, І, 15).
Пакормны [ад пакормнае], прым. Які мае адносіны да пакормніка. Юрась адказаў бойка: – Пакормнага панскага сына не біць і першым з ім біцца не лезці (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, І, 15).
Пакрыёма [польск.], прысл. Патаемна. Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей, І пракляцце расло пакрыёма (Я. Купала. Курган – Зб. тв., V, 72).
Палавецкі, прым. Які мае адносіны да полаўцаў. Палавецкім багаццем – плашчамі, Кажухамі, тканінай залотнаю Памасцілі [русіны
88 👁