жых (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 109). – Скажы, вяльможны пане, Што ў нашым будзе стане? Бо мне нешта казалі, Што вы няслушна давалі У марцы падушнэго? (І. Легатовіч. Скажы, вяльможны пане... – Зан., 48).
Падчашая, ж. да падчашы. Няхай ён здымае свой берэт перад князёўнай, хай шэпча ёй страсныя словы, і хай Гедзімінаўна да канца дзён сваіх верыць, што князь ніколі не палезе пад спадніцу якой-небудзь пані падчашай ці пані гетманшы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 323).
Падчашчыц м. Тое, што падчашы. Прыехаў пан падчашчыц у вазку пранцузску (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 439). Пан падчашчыц усёды пушчаў таку гадку, Што новага розуму, заморску парадку Землякоў вучыць стане (там жа, 439).
Падчашы (чашнік) м. Службовец ў Вялікім княстве Літоўскім, першапачаткова выконваў функцыі падчашага і чашніка: падаваў вялікаму князю напоі, папярэдне пакаштаваўшы іх сам (пасада лічылася вельмі ганаровай, яе займалі толькі прадстаўнікі магнацкіх родаў); манах, які ведаў манастырскімі віннымі скляпамі і раздачай напіткаў у час трапезы. Тым самым, што бацьку забівалі, даручылі і яго [Вітаўта] пільнаваць: падчашы Ягайла Прокша, брат ягоны Бінген, падстолі Гетка і свечнік Лісіца (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 191). Падчашы пайшоў абносіць стол (там жа, 199). Падчашы Янук тузаў мяне за рукаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 340). У падзямеллі пахла вільгаццю, і падчашы, як і Верабей, апраўдваўся, казаў аб тым, што паляць тут печы штодзень, каб не заржавела зброя, аднак блізкасць Рубона .. ён паправіўся – Дзвіны, моцна ўплывае на захаванне (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 538). Яна [княгіня] з ветлівай усмешкай, але і з прытоеным смуткам глядзела на сына, якога акружалі ўжо не нянькі яе палавіны, а знатныя мужы Вільні – ваявода Гаштольд, мечнік Свідрыгайла, падчашы Пунігайла, сотнік Віт (там жа, 582). – Ды, мой пане, як кажа стары наш падчашы, Вабіць там нас паўмісак, напоўнены кашай (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я – Тв., 245). Падкаморы й староста з дружынамі строга Баранілі карону Аўгуста другога, Бо падчашы і скарбнік, не трацячы часу, Кляштар кінулі ўночы і здрадзілі Сасу (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве – Тв., 324).
Падчашы, прым да падчашы. Моўчкі лёкаю знак падае тут падчашы. І загад зразумеў вельмі кемлівы малец, Толькі ўбачыў узняты падчашага палец (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаславёная сям'я – Тв., 246).
Паж [фр. page] м. 1. Малодшая прыдворная пасада ў заходнееўрапейскіх краінах да пачатку XIX ст.; асоба на гэтай пасадзе. // перан. Верны слуга. Ульрых фон Ліхтэнштэйн закахаўся ў яе [Даму] яшчэ
86 👁