Старонка 358
◀ / 658 ▶
Некрут м. Тое, што рэкрут. І у рандзе стала ціха, Паўляглісся слоўна спаць. Мо аб подачах гукаюць? Ці у некруты бяруць? (К. Вераніцын. Два д'яблы – Зан., 68). – Ой, будзе ж нам цёпленька, браткі! Хто малады, уцякай з хаткі! Нядарам сталі шаптаць, Што некрутаў будуць браць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон – Зан., 183). Неледаўчоны, прым. Някепска вучоны. – Я вось таксама быў неледаўчоны, а што я цяпер? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 206). Нервацыя [фр. nervation – размеркаванне жылак у лістах] ж. Нервовае расстройства. Бацька змоўк, анямеў, толькі калаціўся ад нервацыі дробненька, як у трасцы (М. Гарэцкі – ТСБМ, III, 390). Нерукатворны, прым. (высок.). Такі, якога нельга стварыць працай рук чалавека. На палянцы за хвойнікам Янка спыніўся каля квітнеючага чабару, які шырокім дываном распасцёрся на ўскрайку, і залюбаваўся гэтым нерукатворным цудам (У. Ляўданскі – ТСБМ, III, 391). А дай [доля] жыць душою, сэрцам І цябе хваліць, І твой свет нерукатворны, І людзей любіць... (Я. Купала. ***Пажоўкнуў ліст... – Зб. тв., I, 401). Неруці мн. Прускія жрацы. А маці ўспамінала, што прускія жрацы – неруці і вандлулуці, тулісоны і лагашоны, думонес і жвейгджурунес – куды мацнейшыя, чымся гэтыя, славянскія... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 294). Нігіліст [лац. nihil – нішто, нічога] м. Прадстаўнік разначыннай інтэлігенцыі 60-х гадоў XIX ст. у Расіі, які адмоўна ставіўся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцкай ідэалогіі. – Справядлівасці ім захацелася, нігілістам. Хадзілі б сабе па знаёмых на танцы, гулялі ў шарады, частаваліся б, яблыкі елі. ..Іншага ім, бачыце пачастунку захацелася – вось і атрымалі (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 297). Ніжнік м. Малодшая фігура ў ігральных картах; валет. У першай кучцы [карт] пасярэдзіне аказаўся ..туз, а з краю – званковая дзевятка, з другога – крастовы ніжнік (Я. Колас – ТСБМ, III, 406). Нікаліва, прысл. Нічуць. Тое, што сказаў ёй [Валі] міліцыянэр, як-бы нікаліва ня зьдзівіла яе (М. Сяднёў. Раман Корзюк – К, № 5–6, 38). Нікеец м. Жыхар Нікеі. – Ты пра каго гаворыш, хлопец? – запытаўся і Гермаген. – Хто тут быў – нікейцы альбо латругі-царгародцы? Кажы праўду, іначай я цябе на горкі апельсін сатру! (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 229). Нобіль [лац. nobilis – знатны] м. Прадстаўнік знаці, арыстакратыі ў Старажытным Рыме і ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе. – Не надта багаты, але ж з нобіляў, са шляхты мы, Касцевічы (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 233). Яно можна б і жыць, ды толькі нобіль наш упаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 658 ▶