Старонка 357
◀ / 658 ▶
біць нашу інтэлігенцыю, пакінуць народ без кіраўнікоў (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай – ХБ, 11). Нацдэмаўшчына ж. Нацыянальна-дэмакратычная ідэалогія, якая заключалася ў адмаўленні дыктатуры пралетарыята, у імкненні да палітычнай ураўнавагі сялянства з рабочым класам. ..ён [Кузьма] толькі дагадваўся, што перагляд справы зьвязан з беларускай нацдэмаўшчынай, якая штораз прымала ўсё вайстрэйшыя й вайстрэйшыя хвормы (М. Цэлеш. «Янка сеяў – людзі жалі» – ХБ, 132). Начлежка ж. Начлежны дом. Шмат пакут перажыў Цішка Гартны, начуючы на лаўках сквераў, у цёмных калідорах начлежак (М. Хведаровіч – ТСБМ, III, 339). Наш, займ.: ○ Наш закрыты – тое, што размеркавальнік. – Ты быў у нашым закрытым? Не? Зойдзеш калі-небудзь паглядзець. Балыкі, асятры, сёмга амурская, шынкі – усё гэта вэндзанае, толькі ў рот кладзі! (М. Цэлеш. Дзікі вецер – ХБ, 58). Наяў, прысл. Наяве. – Перапрашаю! – сказала, імкнучыся ня даць магчымасьці вырвацца наяў свайму гневу (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя – ХБ, 58). Неаднокраць [ст.-бел. неоднокроть, неоднокротъ], прысл. Неаднаразова. Капейкаў Султан неаднокраць зьбіваў іх з тропу... (М. Цэлеш. Партыйны таварыш – ХБ, 71). Невашта, займ. Нешта. ..яны пра невашта доўга спрачаліся (М. Цэлеш. У імя догмы – ХБ, 26). Невеглас [ст.-руск. невѣигласъ, невѣгласъ – 1. Невук, некультурны чалавек. 2. Язычнік] м. Язычнік. – Ты хто такі, невеглас? – па-хлапечы звонка крыкнуў Дзмітрый. – Я? Я просты чалавек. А вось ты, хто ты? Прадаеш Маскву, княжа (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД 605). Невідочны, прым. Нябачны, нявідны. Колісь мы ўтраіх сядзелі На прылессі, перад намі Невідочныя шумелі Чараты ў сівым тумане (А. Зарыцкі – ТСБМ, III, 353). Тамаш перабіраў пальцамі левай рукі, нібы граў на невідочным інструменце (З. Бядуля – ТСБМ, III, 353). Негацыянт [фр. negociant] м. Купец, які вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны; камерсант. Група негацыянтаў.. складалася з банкіра Леапольда Краненберга, самай багатай кішэні па гэты бок Буга, Якуба Натансона і Рупрэхта (У. Караткевіч – ТСБМ, III, 356). Недзялімцы мн. У час грамадзянскай вайны – прыхільнікі адзінай і недзялімай Расіі пад уладай цара. «Недзялімцы» наступалі з Дону, саветчыкі арганізоўвалі абарону на мясцох, і ў чырвені дзевятнаццатага мяне паклікалі ў войска (М. Цэлеш. Аўтабіяграфія – ХБ, 135).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 658 ▶