Старонка 356
◀ / 658 ▶
вых наручах і падкладах, у місюрцы на галаве – сотнік Шыкуліч (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 38). Насамперш, прысл. Найперш. У першых іхных сялібах, на гарах Алімпійскіх, Гэліконскіх і Пандэйскіх насамперш зараджаецца рэлігія, музыка і філёзофія, якой пасьля славілася Грэцыя (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 94). Наскі, займ. прыналежны. Наш. [Старшыня сходу:] – Дык вось, грамадзяне, каб ведалі ў горадзе ўсе наскія крыўды і скаргі, трэба, грамадзяне, усё сказаць таварышу дакладчыку... (П. Галавач – ТСБМ, III, 308). Наскія дарогі, наскія пуціны У пясках не знікнуць, у пясках не згінуць (П. Глебка – ТСБМ, III, 308). Насмараваць [польск.] Змазаць. – .. можна насмараваць нашы стрэльбы й схаваць іх надалей (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай – ХБ, 21). Насоў м. Верхняе адзенне з даматканай тканіны. Сьляза выкацілася зь ягоных вачэй – ён [Сымон] хуценька змахнуў яе рукавом насову (М. Цэлеш. Першыя цаглінкі – ХБ, 205). Наступствы мн. Вынікі. – Такія ў вас і наступствы, – з'едліва сказаў Барэйкавіч. – Дурняў слухаць – розуму не займець (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 270). Натарый [ст.-бел. нотарий, натарыушъ – пісар; лац. notarius] м. Пісар. Вітаўта прадстаўлялі Бутрым і натарый Мікалай Цыбулька (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 285). Наўе зб., н. Мерцвякі. Нездарма ў казках баяць пра трэцяе вока – яно было ў чалавека, ды знікла, бо ён развучыўся глядзець у свет наўя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 472). Наўчоны, прым. Вучоны. Наўчоные людзі падлічылі, колькі важыць зямля, ці далёка ад зямлі месяц, сонцэ; яны ведаюць, па якіх дарогах бегаюць плянэты, а ніхай дадуць яны атказ, хто пусьціў іх у гэткі гармонічны ход, ніхай яны знайдуць Першапрычыну усякае істоты (М. Гарэцкі. Роднае карэньня – Р, 52). Нахальны, прым. Пільны, тэрміновы. У Лошыцкім сяле гоман, крык, ахвота; Як у вуллі пчолы, гудзяць божы людзе, .. Чы яка нахальна прыспела работа? (В. Дунін-Марцінкевіч. Купала – Тв., 224). Нацдэм м. Нацыянальны дэмакрат. – Той наш нацдэм Прышчэпа разумна разважаў: «Што-ж, кожная сям'я гаспадара ёсць калгас. Неразумна ламаць сем'і, заганяючы іх у адзін вялікі калгас» (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай – ХБ, 40). Нацдэмаўскі, прым. Які мае адносіны да нацдэма. – Выцерабяць нас нанава, як у 1863! – Дык, кажаш, выцерабяць? – А ты што, ня бачыш і ня чуеш? «..Адсячы галаву нацдэмаўскай гадзіне...» Заклік: вы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 658 ▶