Альбер м. Чалавек цюркскага племя. [Святаслаў:] - He даждаліся вы [сыны] сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі - з магутамі.. і з тапчакамі, і з рэвугамі, і з альберамі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 242). Альбігойцы мн. Удзельнікі ерытычнага руху на поўдні Францыі ў XII—XIII стст. Словы гэтыя прагучалі не ў Лівоніі, а далёка адсюль, у паўднёвай Францыі, калі там, як дзікіх звяроў, забівалі воіны папы альбігойцаў (Л. Дайнека. Міласць князя Гераніма - МКГ, 224). Алькерык [польск. alkierz чэш. аікёг, ад с.-в.-ням. ärker\ м. Памянш. да алькер - вуглавая адасобленая частка будынка, якая знадворку намнога выступае ад сцен (былі характэрны для шляхецкіх сядзіб Беларусі і Польшчы ў XVII-XIX стст.). Усе ў хаце называлі пакой алькерыкам (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 228). Альмарыюм [ст.-бел. альмария, олмарея, армария - шафа] м. Скрыня, шафа. - Родныя, - сказаў дойлід, - ён усё аднекуль ведае пра вас. 1 таму ўцякайце. Пакуль не позна. 1 вазьміце з сабою альмарыюм з грашыма (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі - 43, 131). Альфа [ст.-бел. альфсг, ст.-руск. алфа, альфа — 1. Аз. 2. (перан} пачатак] ж. Назва першай літары грэчаскага алфавіта. 0 Альфа і амега - пачатак усяго. Iгосцям зараз нецікавы Гасцінны дом, гаспадары, Іх сэрцу бліжай свае справы, Свае манаткі і двары. I гэта - альфа і амега Такой мараліў час такі. Ім нават зараз не з рукі 1 чарку выпіць «чапкавэга» (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 224). Ад альфы да амегі — ад пачатку да канца, цалкам. Аднойчы, усумніўшыся ў нейкай дробнай ісціне, я пачаў правяраць, і аказалася: усё - ад альфы да амегі - трэба мне вырашаць нанава (М. Танк. Шчаслівы дзень - ЭСФ, 25). Альфабэт [ст.-бел. алефбеть', лац. alfabetum] м. Алфавіт. НаДзяды пры выпіуцы адзін [беларус] адзеваецца казою і пяе беларускія прыказкі у парадку жыдоускаго альфабэта (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі -Ж, 15). Алюмнат [польск. уст. alumnat - пансіён] м. Студэнцкі інтэрнат (былі ў Гэйдэльбергу, Кёнігсбергу, Берліне, Лейдэне, Оксфардзе). — Ездзіў у Оксфард, у тутэйшы універсітэт. He прынялі, хаця для нашых студэнтаў там адкрыты алюмнат (В. Іпатава. Чорная княгіня — Пр., 91). Амбарас [фр. embarras} м. Клопаты, турботы, непакой. Колькі амбарасу каля гэтай справы! (К. Крапіва - ТСБМ, I, 228). Прыехаў на рынак; тут здзёрлі дзесятку Брамнага, ці як там, за штосьці казалі. Паказалі мейсца; стаў я за рагатку, - Пані шчуп за зайца і купіла зараз; Жыд зараз за скурку адлічыў тры злоты. Вот толькі з дрывамі, з яйкамі амбарас (Ф. Багушэвіч. Песні - Выбр. тв
Дадатковыя словы
альмарйя, армарйя
11 👁