Амбасадар [польск. ambasador] м. Пасол. У італьянскай бацькаўшчыне слыў гэты магнацкірод і прыбыўу Полыачу, як амбасадар неапалітанскі, за Яна III (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 521). Амбітны, прым. Амбіцыйны, з празмерным пачуццём асабістай годнасці, самалюбства. Людзі кажуць, што ён дужа амбітны, лезе уверх! (М. Цэлеш. Пернікавае сэрца - ХБ, 201). Амфара [лац. amphora ад гр. amphoreus\ ж. Старажытны гліняны або металічны посуд з высокім горлам і дзвюма вертыкальнымі ручкамі для трымання і перавозкі віна, алею, мёду, збожжа. Аднак бялёса-сіняе покрыва над далячынямі было зажурана-спакойным, не калыхаўся калматы быльнёг ля дарогі, прарэзанай коламі фурманак, што везлі і везлі з палёў у маёнтак амфары з тианіцай, алеем, гідрыі з пітной вадой, пелікі з мёдам, сушаныя фінікі і вінаград, сыры, загорнутыя ў тканае ва ўласных Нікіфаравых майстэрнях палатно, і многае іншае (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 161). Да самай раніцы лілося з вялізных гліняных амфар хмельное віно (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 84). На вазы клалі тушы дзікоў і ласёў, груды сухіх дроў, амфары з віном і мёдам (Л. Дайнека. След ваўкалака-СВ, 195). А Амфары-карчагі: Так, яны [рэчы] ляжалі тут — сярэбраныя браціны для пітва, залатыя грыўны - кожная вагой каля 186 грамаў, двуручныя амфары-карчагі, якія былі і мерай ахвярапрынашэнняў, змеевікі, чары, а таксама крышталызыя шары-пацікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 293). Амфарыска, ж. Тое, што амфара. Жывена трымала скрыню з рознымі сасудамі — лекітамі, амфарыскамі, дзе было нагатаванае асвяжальнае пітво для гаспадыні, адвары з зёлак іўсё, што магло спатрэбіцца ёй (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 161). Анахарэт м. 1. Чалавек, які жыве адасоблена, пазбягае грамадства; пустэльнік, самотнік. Ён працаваў пісцом хрыстбургскага комтура і адчуваў сябе анахарэтам у гэтым шумным і крывавым свеце (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 170). 2. Рэлігійны фанатык, які сышоў у незаселеныя месцы і вёў там аскетычны вобраз жыцця; пустэльнік, адшэльнік (характэрна для эпохі першых стагоддзяў хрысціянства). Ангелец м. Англічанін. Там сходзіліся афіцэры ўсіх нацыянальнасьцяў: Ангельцы, Амэрыканцы, Канадыйцы, Новазэляндцы, Аўстралійцы (П. Сыч. Бярозка - К, № 7,78). - Чуеш, як гучыць маё прозьвішча? Можа быць, крыху немец, крыху ангелец, прасьцей кажучы, — цэлы інтэрнацыянал ува мне адным... (М. Цэлеш. «Янка сеяў — людзі жалі»-ХБ
Дадатковыя словы
тйаніцай
9 👁