Алтабас [ст.- руск. алтабась] м. Род парчы, затканай золатам ці срэбрам. Адзе-лі нявесту. Плацце - з персідскага алтабасу, вытканага сярэбранай ніткай, упрыгожанага ізумрудамі і жэмчугам (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 46). Алтар м. Узвышаная частка ў храме з ахвярнікам, на якім спальваліся ахвяры і перад якім адбываліся культавыя абрады (першапачаткова была звязана з культам продкам, затым узводзілася ў гонар багоў і герояў). Тонкім смалістым пахам, пахам сонца і жывіцы, пацягнула ў святліцу — яшчэ нядаўна каля яе праносілі паленцы, што ўжо складзеныя ў храме на высокім алтары ў тры акуратныя стосікі і палітыя тлушчам (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў -АД,12). Вакула заплюшчыў вочы і ўбачыў да драбніц знаёмую карціну: нямоглы, як напоены празрыстай старэчай жаўцізной вярхоўны жрэц Святазар уздымаецца ўверх па прыступках алтара, кожная з якіх адпавядае пэўнаму месяцу і вершаванаму памеру патрэбнага гімна, да першага кола цаглін, якімі абкладзенае месца вогнішчаў і дзе ўмацаваны паміж зажымамі кавалак сухога дрэва са свярдзёлкам (там жа). 0 Класці (пакласці, скласці) на алтар - аддаваць што-н. у імя чагосьці высокага, дарагога і пад. Мусіць, у гісторыі не было іншага чалавека, які б паклаў на алтар беларускага асветніцтва столькі ўласных сродкаў, як Магдаліна Радзівіл (Настаўніцкая газета 26.01.2002 ЭСФ, 196). Класціся на алтар чаго, чаму — аддавацца чаму-н. у імя чагосьці высокага, дарагога і пад. Ды што змагацца з неспазнаным? На алтар яму кладзецца творчасць - ахвярапрынашэнне, калі ахвярнікам робіцца мальберт, аркуш паперы, сцэна, ахвярай — талент і дух (В. Куртаніч. Майстра практычных дыскусій - ЭСФ, 196). Алтарнік [ст.-руск. алтарникь\ м. Службовец алтара. Там, у глыбіні свяцілішча, каля алтарніка са знічам, сабраліся жрацы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 427). Алхімік м. Асоба, якая займалася алхіміяй. А Даследчык-алхімік (у параўн.): Любіла яна [Фаціма] ствараць новыямазі і націранні, касметычныя дзівосы — ім аддавалася са страсцю, нібы душа прыроджанага даследчыка-алхіміка ўсялілася ў мякка-калахлівае жаночае цела (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 149). Алхімія ж. Сярэдневяковае містычнае вучэнне, накіраванае на тое, каб адшукаць «філасофскі камень» як чудадзейны сродак для ператварэння простых металаў у золата, для лячэння хвароб і г. д. (некаторыя адкрыцці і вывады алхіміі з'явіліся пачаткам сучаснай хіміі як навукі). [Юнгінген:] — У Францыі занятак алхіміяй забаронены пад пагрозай смяротнага пакарання ўжо трыццаць гадоў (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 237). 2 Зак
Дадатковыя словы
алтарнйкь, зявіліся
13 👁