Акцызны, прым. Які мае адносіны да збору падаткаў на тавары масавага спажывання. 3 шапкі ён змахваў крыху на даўнейшага чыноўніка акцызнага ведамства (Я. Колас. Балаховец - 36. тв. у 12 т., V, 337-338). Акцябраты мн., адз. акцябронак, м. Школьнікі малодшых класаў (звычайна першых трох), якія рыхтаваліся стаць піянерамі. Ягоны [Леніна] смех, Яго вясёласць Гарыць на тварах акцябрат, Жыве ў рабоце камсамола, У песнях маладых дзяўчат (П. Глебка- ТСБМ, I, 220). А на рэчцы на Арэсе Растуць акцябраты, Піянеры, камсамольцы — 3 бальшавіцкім гартам (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36., тв., V, 189). Алавастравы [ст.-бел. алевастровый, алябастровый], прым. Зроблены з алебастру; алебастравы. Ен [Гедзімін] падняў нагой аскабалкі бутэлькі, яны са звонам разляцеліся па святліцы, адзін дзынькнуўшы аб празрысты алавастравы сасуд на паліцы, упаў на пушысты дыван ля сцяны (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна — АД, 401). Аланы мн. Вялікі племянны саюз сармацкага паходжання (у пачатку X ст. заснавалі самастойную дзяржаву Аланію, пасля манголататарскага нашэсця ў канцы 1230-х гадоў мігрыравалі ў Грузію, Візантыю і Венгрыю, частка перайшла на тэрыторыю сучаснай Асеціі); продкі грузінаў, асецінаў, венграў. Я з племя аланаў і таксама быў воем, але мяне захапіліў палон (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 48). Алахі мн. Полаўцы. Абаронцы Перуна, штоў пушчах і чаратах сядзелі, на белы свет выходзяць, са стэпу алахі на конях і на гарбатых вяролюдах божым цэрквам пагражаюць (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКГ, 469). Алебарда [ст.-бел. алябарда, алябарта, галябарда', ням. Hellebarte} ж. Старадаўняя халодная колючая зороя: доўгае плоскае або гранёнае кап'ё з прымацаванай да яго сякерай або паўмесяцападобным лязом. Язык звону вырвалі, шчокі алябардамі пасеклі і да палонкі гшцягнулі, каб давеку безгалосы на дне ляжаў (У Арлоў. Міласць князя Гераніма. - МКГ, 205). Пасля школы яны ішлі прагульвацца за горад, мінаючы гандлёвыя рады, крочылі за браму, дзе драмаў стражнік з алебардай і гакоўніцай (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 296). Алефбейс [ад алеф — першая літара, бет - другая літара яўрэйскага алфавіта] м. Алфавіт. [Дзед:]- Бачыш, які ты ў мяне разумны!.. Га? Калі «дозволено цензурой» дык я табе куплю «алефбейс» (алфавіт) (3. Бядуля. У дрымучых лясах- 36. тв. у 5 т., III, 272). Алканне [ст.-руск. алькатн, алкати — галадаць; ст.-бел. алкати 1. Адчуваць моцны голад, галаданне. 2. Моцна жадаць, імкнуцца да чаго-н.] н. Голад. - Вялікае алканне чакае нас. Баяры не далі хлеба (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКГ
Дадатковыя словы
алкатй, вярблюдах, зброя, капё
13 👁