забраў, па пяць тысяч на рок даходу цягне, а еіі ні гроша не даець... (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка - Зан., 448). Акрутны [ст.-бел. окрутныіг, польск. okrutny — жорсткі], прым. Грозны, жорсткі, люты. - Кажуць, што ты князь акрутны, але, бачыць неба, я не баюся цябе (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 19). 1 няхай нас адтамталя дастане, акрутны, апаёвы псарэц [псяр]. У яго свая судба, у нас - свая (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі - 43, 131). — Ну, кінь ты, жонка, плявузготы. Няхай лепш вешаецца пан, I не такі акрутны стан, Каб так баяцца жываглота (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 53). Настрой у панскай Полыачы ўзняты — Трывожны час, акрутны стан: На Польшчу сунуцца гарматы, Б'е Гітлер гучнаў барабан (там жа, 217). Акруценства [польск. okrucienstwo — 1. Жорсткасць, лютасць. 2. Жахі, зверства] н. Ашуканства. Запыталася [Еўка] тужліва: — Чаму такая жорсткасць вакол і акруценства? (В. Іпатава. Чорная княгіня Пр, 104). Акрывала н. Покрыва...чыжовая падушка пад голаў, саболяе акрывала паверх, ды я, сама малада, поплеч (В. Ластоўскі. Прыповесць аб старым мужу і гожай дзеве - Тв., 44). Актор м. Акцёр. У Парыжы з іх [простых людзей] быў бы толк. Вышлі-б вялікія сусветныя кампазітары, акторы, маляры і нават паэты (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 63). -А... ад чаго памагае? — Ад запою... - натхнёна зорахаў актор. - Ад хмялення (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 202). Акторка, ж. да актор. / у параўн. Яна [Мэра] прыслухоўваецца да акцэнтацыі слоў пры гутарцы з суседкамі і, як акторка, стараецца падрабляцца пад іх (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 297). Акторства н. Акцёрства. Дзякую Драчыку і за яго акторства, бо каб не напалохаў, дык ніколі ў сваім шэрым канцылярскім жыцці такой радасці не меў бы (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., IV, 200). Акцызнік м. Чалавек, які збірае акцызныя зборы - ускосныя падаткі на тавары шырокага спажывання; служачы ў акцызе. Вёрст з трыццатак ад горада абрабавалі аднаго акцызніка ды забілі на смерць паштара (Р. Мурашка - ТСБМ, I, 220). Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 240). I акцызнік той быў, прысягаўся і ён, Як яму хтось данёс, як сачыў ён пяць дзён, Як кацёл там кіпеў, як гдзе брага была, Як Пятрук не паспеўуцячы ад катла... (Ф. Багушэвіч. У судзе — Тв., 24). // перан. (лаянк.). — Акцызнік ты, во што! (Я. Колас. Стараста - 36. тв. у 12 т., IV
Дадатковыя словы
збрахаў
14 👁