Аканомскі, прым. да аканом. Тады ізноў арандаваў [бацька] фальваркі. Дзіцячыя гады я [Купала] правёў крыху панічыкам, як аканомскі сын (Я. Купала. Да Я. Ф. Карскага - 36. тв., VII, 473). Аканомша ж. Тое, што аканомка... у немцаў амаль усе жанчыны гнядыя, а аканомша - вылітая немка (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 79). Акінф [ст.-бел. акинфь, йакинфь, йакинфть, йякинфь} м. Каштоўны камень яхант. Жывена пазнала сярэбранае колца з зялёнай кропляй акінфа - Апфія амаль не здымала ўпрыгожанне з пальца (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 96). Аковы мн. Кайданы. 3 чараўніцаю зелле князь вара, 3 цёмнаю сілаю дружбу вядзе; Маладую ўсыпляе ён пару, Маладому аковы кладзе (Я. Купала. Песня-казка - 36. тв., II, 288). Акольнічы м. У Старажытнай Русі - адзін з вышэйшых баярскіх чыноў; асоба, якая мела такі чын. А акольнічы Раман Бабарыкін, у якога ў свой час Нікан купіў вотчыну пад манастыр, не адну скаргу адбіў цару (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 274). Аконам, акоман і коман м. Тое, што аканом. Аконам спачувальна крэкнуў, стараючыся зрабіць гэта як мага больш далікатна і не абразіць тонкага слыху пані (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 48). Жыў колісь пан, даўно, вядома, I быў аконам у яго (Я. Колас. Рыбакова хата- 36. тв. у 12 т., VIII, 51). Покуль сонца ўзыдзе, Раса выесць вочы; Кепска, як аконам Лаяць, біць ахвочы (Ян Чачот. Покуль сонца ўзыдзе - Зан., 33). А вось і акоман сам Прыбег к карчме на кані (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон - Тв., 181). Але і коман цікун! Глядзь! усякія плахціны, To кажухі, то пярыны, На Гапона стаў кідаць, He дзіва ж было паймаць (там жа, 178). Вось мела надзею з команам злучыцца, Памеж мужыкамі шляхецтвам хваліцца (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца - Тв., 336). Акругле [ст.-бел. округле - 1. У даўжыню па акружнасці. 2. У форме круга. 3. Перан. грунтоўна, дакладна], прысл. У акружнасці. I скарб вы ў ніжняй каморы адзедзічавалі. I хата раскоійная, акругле сем сажняў (У. Караткевіч. Чорны замак Алыпанскі - 43, 199). Акружны м. 1. Чыноўнік, які служыў у канцылярыі акругі...плацілі мы земскую павіннасць ды вялікія зборы, плацілі на пасрэдніка, на праўленне, старшыням, пісарам, акружным, асэсарам - ды бог ведае, каму плацілі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 109). 2. Акружны суд. Раз за малым не ўсёй вёсцы прыпёрлі павесткі з акружнога аб тым, што жонка Барткава падала скаргу, што муж выгнаў яе з двора, што з другой жывець, што палавіну яе маёнтка
Дадатковыя словы
акйнфь, йакйнфть, йакйнфь, йякйнфь
17 👁