Старонка 345
◀ / 658 ▶
Мыслі мн. Літоўскія грошы. Кожная хата – дым, і кожны дым прыносіць штогод у княжую казну сярэбраныя грыўны, куны і мыслі – вавёрак па-літоўску (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 283–284). Мысліва [польск. myśliwy] м. Паляўнічы. Дай пораху, паночку! – Так стары, чуць жывы, Прасіў пана даўнейшы са двара мыслівы (Я. Лучына. Стары ляснік – Зан., 459). Бо на Літве мыслівы, як на рацэ човен, Бадзяецца; усякі оступ яму ровен (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш – Тв., 451). Мыта ж. і мыт м. [ст.-бел. мыто – 1. Пошліна. 2. Месца, дзе збіралі пошліну. 3. Пасада мытніка. 4. Заробак; польск. myto < с.-в.-н. mûta]. Натуральны або грашовы плацеж за ўвоз, вываз, правоз тавараў праз мяжу, а таксама за гандаль імі. – Мыта плацяць тэўтоны? – спытаўся ў епіскапа Уладзімір (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 125). Алекса заплаціў паложаную парубежную мыту і ехаў спакойна (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 69). [Мытнік:] – Абрыдла мне ўсё. Есці абрыдла, мыта абрыдла, жонка абрыдла (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 95). – То рэжуць людзям бароды, а з тых, хто не хоча, мыт за бараду бяруць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 311). – А потым ідзеш мыт браць, вазы чапамі мацаць, каб не везлі недазволенага. А чаго яны там вязуць? Хіба гарэлку?! (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 95). Мытар м. Тое, што мытнік. – Я можа ўвогуле прарокам быць хацеў, а мне – мытарам. А што?! Тфу, вось што (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 95). Мытнік [ст.-бел. мытникъ – 1. Зборшчык падаткаў, пошліны. 2. Вялікі грэшнік] м. Асоба, якая збірала мыта. Як ніколі, прыходзілі ў Перуновы храм месцічы Крывіч-горада, прасілі ратунку ад хцівых мытнікаў, ад пасадніка, які па загаду князя браў неймаверныя падаткі з кожнага дыма – на вайну (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 467–468). Мытніца [ст.-бел. мытница – 1. Месца, дзе збіралі падаткі, пошліну. 2. Пасада мытніка] ж. Мытня. Ў жывелавых вагонах На славу капіталу, Як быдла, павязуць, пагоняць. Куды? Нашто? Каб меці мытніцу на Дарданелах (Я. Купала. Ленін – Зб. тв., V, 293). Мытня ж., адрадз. Таможня. Прафесар сочыць за тым, як уважліва, старонку за старонкай, праглядаюць запісы ў сшытках чыноўнікі мытні (П. Галавач – ТСБМ, III, 188). Мыцельнік м. Умывальня. Як мне сказалі, што вы выехалі ў госьці, то я, прызнацца, і ня прыбіраў, – і ён [нумарны] заклапаціўся каля мыцельніка (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 105). У мыцельніку Валі Камоцкай давялося стаць вобак з сваімі таварышкамі (М. Сяднёў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 658 ▶