Старонка 341
◀ / 658 ▶
раткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 108). Тым часам з дому для падмогі, Саху забраўшы і нарогі, Антось прыехаў і на грэчку Узняў маргоў са два папару (Я. Колас – ТСБМ, III, 174). Кутнікі, батракі, адстаўныя салдаты і ўсе, хто выступіць на абарону радзімы, атрымліваюць за гэта не менш трох маргоў зямлі... (М. Віж. Лабірынт – Л, 104). Двор Няслаўскіх быў не надта вялікі, але і не малы. Меў ён маргоў пад трыста раллі ды з пяцьдзесят сенажаці (Р. Мурашка – Ск., 41). Прымы ў яго нясытыя: морг поля і хата на курной ножцы (Я. Брыль – Ск., 41). – Меней! – смяяўся Сцяпан: – у нас усяго тры тысячы маргоў, а ў пана – дваццаць сем тысяч! (Я. Колас. Бунт – Зб. тв. у 12 т., IV, 19). 2. У сярэдневяковай Германіі – плошча зямлі, якую мог апрацаваць адзін чалавек з ранку да поўдня. Мосенж [ст.-бел. мосендзъ, мосенцъ, мосиондзъ, мосюндзъ, мосязъ, мосяжъ і інш.; с.-в.-н. messing] м. Латунь. Некалі, значыцца, яе [гісторыю] прачытаюць і ў Крычаве перад ратушай помнік яму з каменю ці з мосенжу паставяць, як у іншых краінах даўно робіцца (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 198). Мосця [скарочанае ягамосць] аг. Ягамосць, яго ці яе светласць. [Юлія]: Ах, мосця дабрадзейка! абарані мяне бедную дзяўчыну ад праследавання пана камісара (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 53). – Дзеці іхняе мосці зараз ледзь дзеўкамі цікавіцца пачынаюць... (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 86). Мрыйнік м. Той, хто мроіць, марыць; летуценнік. – А ўсё-ткі прыехалі?! – зьдзівіўся. – Гэта ўжо ня мрыйнікі, а цэлыя пакутнікі... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай – ХБ, 19). Мужык м. Селянін, прасталюдзін. Рука мужыка пацягнулася за сякерай, што ляжала побач на лаве (В. Іпатава. Гайна і Мікаш – МХ, 330). Сказаў, як казалі мужыкі ў яго маёнтку, адначасова з пахвалой і асуджэннем (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК). Мужыцкі, прым. Які мае адносіны да мужыка-селяніна, належыць яму. А шчыра ж, міла і Зося, і Янка, – Янук, сын мужыцкі, а Зоф'я, шляхцянка, – ..Аб шчасці кахання салодка шапталі (Я. Купала. Адплата кахання – Зб. тв., V, 43). Дзіка ж ты б'ешся, Восень, аб шыбы Беднай мужыцкай Хаткі-сялібы (Я. Купала. Восень – Зб. тв., I, 318). Збігнеў быў апрануты ў доўгі мужыцкі кажух (А. Карпюк – ТСБМ, III, 179). // Такі, як у мужыка, уласцівы мужыку-селяніну. Доўга не чакаючы, .. [Несцер] пайшоў насустрач Кляновічу, узрадаваны, што гэты вучоны мае мужыцкую натуру, бо рана ўстае (П. Пестрак – ТСБМ, III, 179). Мужычка ж. (лаянк.) да мужык. Свеце месяц, свеце, Як дзюрка ў сярмязе; Паніч за мужычкай Безустання лазе (Я. Купала. Паніч і Марыся – Зб. тв., I, 353). [Ёнтак]: Паніч сніць з сваёй каханкай, Сталь-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 658 ▶