Старонка 338
◀ / 658 ▶
вы ў стане аплаціць. Абавяжыце іх назіраць за міранамі... і даносіць вам аб усіх грамадскіх і прыватных непаладках (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 281). Міратворны, прым. Які нясе з сабой мір, цішыню, спакой. Зялёны прастор поўніўся аднастайным, як далёкая музыка, чмяліным гудам, але ў лузе панавала дзівосная міратворная цішыня (М. Ракітны – ТСБМ, III, 161). Містр [ст.-бел. мистръ, мийстръ – 1. Галава сярэдневяковага духоўна-рыцарскага ордэна, магістр. 2. Настаўнік. 3. Начальнік, правіцель. 4. Кат; і інш.; с.-в.-н. meister] м. Кат. А сталася, што акурат тымі днямі крычаўскі містр вепрука біў ды руку пашкодзіў (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 195–196). Містэрыя [ст.-бел. мистерия – тонкасць, мастацтва; н.-в.-н. Mysterium < лац. mysterium] ж. 1. Жанр сярэдневяковага рэлігійнага тэатра (прадстаўленні даваліся на гарадскіх вуліцах і плошчах); драма на біблейскія тэмы. У Рызе, на плошчы перад царквой святога Пятра, адбывалася містэрыя (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 187). Хадзілі часам з містэрыямі бурсакі-шкаляры, спевакі, цыркачы. Часам трапляліся вечна галодныя акторы-прафесіяналы (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 45). – Што ім у тваіх містэрыях? Яны людзі цёмныя. Гэта не тое, што прывычныя шкаляры (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 49). 2. У Старажытнай Грэцыі і Рыме, а таксама краінах Старажытнага Усходу – тайны рэлігійны абрад, у якім прымалі ўдзел толькі давераныя асобы. Місцюк м. Той, хто наўмысна ўзводзіць у зман; ашуканец, ілгун, хітрэц. [Навум:] – Прыказаў нам пан пісар, штоб, калі мы маем крыўду да камісара, смела гаварылі. Але і я місцюк! Ведаю добра гутарку, што пакуль сонца ўзойдзе, раса вочы выесць (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 26). У Жамойці Трайнат, красамоўца і місцюк, падначаліў сабе ўсіх (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 127). Місюрка [ст.-бел. мисурка; араб. Misur – Егіпет] ж. Шлем з жалезнай сеткай, якая закрывае плечы. ..водбліск ад паходні, што гарэла непадалёку, уваткнутая ў доўгі тураў рог, ўспыхнуў на місюрцы – жалезным шлеме з кальчужнай сеткай (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 29). Шаломы – місюркі, малахаі, халаты паўзверх кальчуг, чоўнікі страмёнаў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 246). Δ Шлем-місюрка: Ён [Раман] надзеў баявы шлем-місюрку з кальчужнай сеткай (Л. Дайнека. След ваўкалака – СВ, 142). Міт м. Міф. Нават наш сяньняшні край быў ведамы Грэкам, у той час, калі тварыліся ў іх першыя міты. Відаць гэта з Гамера і іншых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 658 ▶