○ Францысканцы-мінарыты: Трыста год існуюць францысканцы-мінарыты (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 16).
Мінезінгеры і міннезінгеры [ням. Minnesinger ад Minne – каханне і Singer – спявак] м. Нямецкія паэты-спевакі, якія апявалі рыцарскае каханне, служэнне прыгожай даме, Богу і сюзерэну, крыжовыя паходы. Вырасшы сярод уздыханняў аб рыцарах і прыўкрасных дамах, наслухаўшыся мінезінгераў, яна проста трызніла ўсялякімі прыгодамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 245). Апісваў ён [Готфрыд] і рыцарскія гульні, і звады паміж вяльможамі, але найбольш гаварыў пра жанчын і тых, хто іх апявае, – мінезінгераў (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 580). Здаецца, усе мінезінгеры Саксоніі, Тэўтоніі і Швабіі спявалі яму зараз (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 47). // перан. Беларускі спявак. Яўлампія, дбаючы аб абраніку дачкі Рамане, прапанавала, каб пасля паэзіі спяваў для госця новагародскі «міннезінгер» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 54).
Мінэрал м. Мінерал. Нашае няшчасьце ў тым, што край наш ня мае ні годнага да будоўлі каменьня, ні капальняў мінэралаў (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 79).
Мір м. Сельская грамада. Надзея з вераю нямелі... Тады, як з неба ці з зямлі, якаясь цень падходзе ў белі, такая, быццам знаў калі, І кажа мне: «Чаго, сын міра, Упаў так сэрцам і душой?» (Я. Купала. Сон – Зб. тв., ІІ, 244).
◊ З міру па нітцы – ад усіх патроху. Гойдаючы малое, яна заўважала рукі, што працягвалі ёй белую хусцінку: «Калі ласка», нехта прынёс пялёнку. Нехта – кавалак марлі. З міру па нітцы... (С. Шыдлоўская. Звычайны лёс – ЭСФ, 163). Усім мірам – супольна, усе разам. Суботнікам выйшлі вяскоўцы, мужчыны і жанчыны, усім мірам, хто на коніку, хто насілкамі навазілі, нацягалі пяску, высыпалі каля разбуранага мастка... аб'езд (В. Казько. Сад, альбо Заблытаны след рамана – ЭСФ, 385).
Міра ж. Духмяны алей для хрысціянскага абраду памазання. [Багіня:] – ..нашы людзі пачалі дастаўляць вам збыткоўныя тавары: міра і ладан, дарагія каменьні і бісер, чорнае дрэва і слановую косьць (В. Ластоўскі. Прывід – Тв., 12).
◊ Адным мірам мазаны – вельмі падобныя адзін на аднаго ў якіх-н. адносінах, з аднолькавымі недахопамі. – Адным мірам мазаны, – нібы ўгадаўшы Петрусёвы думкі заўважыла бабка Саклюта, – што гультай, што лодар, тое самае і прагульшчык (А. Кулакоўскі. Першы малюнак – ЭСФ, 32).
Міранін м. Прадстаўнік міра – сельскай грамады. А там [у інструкцыі трыбунала] сказана: «Завядзіце столькі шпегаў і даносчыкаў коль
73 👁