Старонка 333
◀ / 658 ▶
Месціч [ст.-бел. местичъ] м. Гараджанін, гарадскі жыхар, абывацель. Там сабраліся траха не ўсе месцічы, нягледзячы на тое, што ўчарашняя адліга абярнулася прымаразкамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 404). ..бацька, прыехаўшы ў Вільню, загадаў перавезці яе [Гайну] са свяцілішча Лады, дзе яна жыла, у дом да нейкіх віленскіх месцічаў (там жа, 434). Зрэшты, гэта разумелі ўсе – і загартаваныя ў баях воі, і месцічы, якіх паслалі ў рушэнне дымы і дробныя селішчы па закліку Альгерда (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 593). Δ Сыны-месцічы: Мае сыны-месцічы, калі былі малыя, пачыналі гаварыць на розных з бацькамі мовах якраз пасля летавання ў вёсцы, дзе іх старанна вучылі «па-гарадскому» (У. Арлоў. Мой радавод да 5-га калена, або Спроба пазбегнуць выгнання – ПМЛ, 323). Месцічка, ж. да месціч. ..нагледзеўшы прыгожую месцічку, яны [дваровыя людзі] адбівалі яе ў мужа, з рогатам валаклі кабету па вуліцы, чынячы тым вялікую сарамату і гвалт (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 300). Погляд яго [Альгерда] спыніўся на маладой месцічцы, якая, убачыўшы княскі выезд, пацягнулася вачыма і ўсёй сваёй маладой гнуткай постаццю да вазка, як да сонца (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 534). Метадыстка ж. Удзельніца рэлігійнай секты метадыстаў, заснаванай у Англіі ў 1729 г. Я жыў у .. кальвінкі пані Fomio de Koligny, дзе таксама наймала кватэру і англічанка метадыстка n. Roberts (А. Абуховіч. Мемуары – Зан., 519). Мех м. Прыстасаванне для нагнятання паветра ў кавальскім горне. Потым, калі мех пачне ямчэй разьдзімацца, вуглі разгарацца, агеньчыкі чырванеюць і, урэшце, становяцца белаватымі (М. Цэлеш. Курылка – ХБ, 235). Механоша м. Той, хто вадзіў сляпога і насіў мяшок для міласціны. Хто йдзе, едзе – не мінае; Хто – праснак, хто – грошы; хто старому, а дзяўчаты – Шэлег механошы (Я. Купала. Кацярына – Зб. тв., V, 398). Мецэнат [ад імя рымскага багацея Мецэната, які падтрымліваў паэтаў] м. Багаты апякун навук і мастацтва. Уладальнік маёнтка пан Вашамірскі вярнуўся з-за граніцы і рашыў зрабіцца «мецэнатам мастацтва» (Ю. Пшыркоў – ТСБМ, III, 148). Меч [ст.-бел. мечъ, мечь – 1. Від халоднай зброі. 2. Зброя наогул. 3. Вайна, змаганне, бой. 4. Мужчынская лінія роднасці і інш.] м. 1. Старадаўняя халодная зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў доўгага прамога нажа з дзяржаннем. На сценах вісела дарагая зброя – кальчугі, мячы, дзіды, нават славянскія шаломы, і ўсюды – у шкляных альбо каменных куфрах з адкрытымі вечкамі – ганарліва ззялі крыжы, кароны,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 658 ▶