Старонка 328
◀ / 658 ▶
лезці ў палацы, Дабівацца ў валадарства Цёмна-ночнага мацарства (Я. Купала. Сон на кургане – Зб. тв., VI, 82). Маціца [ст.-бел. матица – вінаградная лаза; перламутр; польск. macica] ж. Перламутр. / у параўн. Маціцай блішчала італьянская маёліка пад шклом (У. Караткевіч – ТСБМ, III, 127). Ледзь заружавела неба, пакрысе праяўляючы сонны і амаль нерухомы яшчэ свет, па дарозе, дзе не астыў мяккі пыл і над якою схіліліся высокія травы ў буйнай расе, што як маціцай паслалася па лузе, памчаліся тры коннікі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 97). Мачуга [ст.-бел. мачуга; польск. maczuga < рум. maciuca] ж. Паліца. Свіснула за пядзю ад галавы мачуга (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 97) Машастовы [ад мошаст < літ. mãšastas, ад назвы горада Дамаска], прым. Зроблены, пашыты з мошасту (сучаснага крэпу, аксаміту). Пагасла святло. Зырка заззяла рампа. Машастовая заслона набыла таемныя адценні (Б. Мікуліч – ТСБМ, III, 129). Шапкі [настаўнікі] насілі .. з шырокімі круглымі вярхамі, з машастовымі аколышкамі (Я. Колас – ТСБМ, III, 129). // перан. Мяккі. [У коціка] Лапкі-драпкі машастовыя, А шарсціначкі шаўковыя (Я. Колас. Савось-распуснік – Зб. тв. у 12 т., III, 168). Машна [ст.-бел. мошна, машна, мошня] ж. Мяшочак для грошаў, скураны капшук. Адвакату з трыбуналу, Абгрызаў што костку ўпарта, Пазваніў машной памалу, Адвакат зрабіўся хартам (Я. Купала. Пані Твардоўская – Зб. тв., III, 333). Аслу з напоўненай машною Леў акаваны лапы ліжа (Я. Купала. Разлад – Зб. тв., I, 189). А вось жа стогне, небарака: Не смей свайго мець тутуну, А дбай на панскую машну. Якая ж панская табака! (Я. Колас. Рыбакова хата – Зб. тв. у 12 т., VIII, 64). Δ Ад машны да лапця (інд.-аўт.) – поўнасцю, цалкам (грабіць, рабаваць). – Літасці, сумлення Вырвіце карэнне, – Я іх адмяняю. Біце, рэжце, грабце Ад машны да лапця (Я. Колас. Рыцар Шыкльгрубер – Зб. тв. у 12 т., II, 373). Машна-трасейка: ..ён [Кужаль] помніць адну [казку] за другой так, як быццам бы, расказваючы, яна [бабка] навек уціскала іх у ягоную галаву – і пра Івана Падвея, і пра Вячорку, Паўночніка і Заравога, а яшчэ – пра чарадзейныя яблыкі, якія дапамаглі адабраць у драпежнай каралеўны назад машну-трасейку, якая сама грошы насыпае (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 584). Машонка [ст.-бел. мошонка, машонка, мошенка] ж. Тое, што машна. Аднымі рай-шчасце завецца багацце, Што свеціцца грошы машонкай (Я. Купала. Шчасце – Зб. тв., I, 66). [Сабковіч]: Маю грошы, маю я; Мне ніхто тут не раўня; Прад маёй машонкай поўнай Гнецца роўны і няроўны (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты – Тв., 135–136).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 658 ▶