Старонка 316
◀ / 658 ▶
самым папрасілі яшчэ тры паны, у якіх маёнткі былі ў Падняпроўі, і за яго межамі, – Дзмітрыеў, Іваноў і Суканевіч (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 163). У роднай вёсцы дзеда на месцы панскага маёнтка да вайны быў арганізаваны калгас (А. Рылько – ТСБМ, III, 83). Маёнтак захаваўся цалкам, і дом, і паркі, і сады, і ўся будоўля (К. Чорны – ТСБМ, III, 83). ..цэлы тыдзень ён [афіцэр] правёў у маёнтку, атуленым бэзам і язмінам (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 237). Яны паехалі да маёнтка, але доўга ззаду яшчэ чуліся крыкі наглядчыка, якога бязлітасна секлі лазінамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 164). ..мы з табой і фурманам Янкам наладзілі наезд на мой маёнтак (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка – МКГ, 209). Калгас «Чырвоны баец».. заснаван у былым панскім маёнтку пана Ёдкі (Я. Купала. Сам напаўняешся вялікай радасцю – Зб. тв., VII, 249). Маёнткавы, прым. Які мае адносіны да маёнтка. [Алесь:] – За гэтай чарговай мерай мы адменім прыгон. Магчыма, праз год. І не так, як у праектах, а з зямлёй. Паступова надзелім усіх, не толькі сялян, а і беззямельную шляхту, раздаўшы большасць маёнткавай зямлі (У. Караткевіч. – ТСБМ, III, 83). // У значэнні наз., мн. Служачыя маёнтка. Прыйшлі маёнткавыя чалавек шэсць з крукамі і сякерамі і расцягнулі па бервяну хату (К. Чорны – ТСБМ, III, 83). Маёўка ж. Нелегальны сход рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі ў дзень Першага мая (звычайна за горадам). На сярэдзіне маёўкі прыбег вартаўнік шляху і сказаў, што ўперадзе відаць поўна сялянскіх фурманак (Р. Мурашка – ТСБМ, III, 83). Мажардом [фр.] м. Упраўляючы маёнткам; дварэцкі. Выцер слёзы староста, няўзнакі, вядома, З кола слуг кліча ён да сябе мажардома (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве – Тв., 310). Адчуваючы, што Аляксандру гэта прыемна, апускаўся да самакрытычнасці: маўляў, мажардомы, упраўляючыя маёнткамі, баяцца вялікую княгіню больш, чым яго, канцлера (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 111). Мажджэра [ст.-бел. можджеръ, мождчеръ, можперъ і інш.; чэш. moždíř] ж. Марціра. [Псіха]: гэта з мажджэраў страляюць У чэсць начальніка... (Я. Купала. Эрос і Псіха – Зб. тв., VII, 162). Мажлівасьць ж. Магчымасць. Месты і мястэчкі, у якіх салідную перавагу мело жыдоускае насяленне, давалі беларускім селянам мажлівасьць нормаль-нага тавараабмену (З. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі – Ж, 7). Мазавецкі, прым. Які мае адносіны да Мазовіі. Гедзімін прыехаў у Новагародак на тыдзень, каб тут адсвяткаваць заручыны сваёй дачкі Марыі з княжычам мазавецкім (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶