У Старажытным Рыме - асоба, якая займала дзяржаўную пасаду, прадстаўнік улады, напрыклад, консул, прэтар, трыбун і г. д. Магістрацкі, прым. Які мае адносіны да магістрата (тут у I знач.). На мураваным падвышэньні стаіць магістрацкіўрадавец, ліцытуючы рэчы даўжбітоў (В. Ластоўскі. Адзінокі - Тв., 107). Войт Жаба ад замкавага і магістрацкага суда, адзін у двух іпастасях; Юстын і радцы — ад магістрата, радзецкага і лаўнічага суда; Балвановіч.. — ад суда духоўнага (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 72). / у параўн. - А гарадская рада заўсёды была бедная, як царкоўны... прабачце, як магістрацкі пацук (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 235). Магнат м. Буйны феадальны памешчык у некаторых краінах Еўропы (пераважна ў ранейшай Польшчы і Венгрыі). А тут яшчэ дабавіліся добразычлівасць ды пашана гараджан з-за выбруку гэтага магната з Пултуска, пана Ежага Асалінскага (А. Карпюк. Белая дама - БД, 398). Памрока над Польшчай завісла, He спіцца ў палацах магнатам (Я. Купала. Памрока над Польшчай завісла... - 36. тв., IV, 348). Магнатка ж. Жонка магната. - Здань вялікай грэшніцы, магнаткі Кацярыны Валковіч, супакой, Гасподзь, яе душу на тым свеце (А. Карпюк. Белая дама - БД, 216). Магнэс [ст.-бел. макгнесь, магнеть; ням. Magnet лац. magnetus] м. Магніт. Н перан. Нешта прыцягальнае. Яе сіняя крамная сукенка і русыя, ледзь кучаравыя валасы ёй вельмі да твару. Левая шчака нагрэлася ад камінка - румяная і пульхная. Гэта той магнэс, які цягнуў Якуба да Змітравых (К. Крапіва. Мядзведзічы — 36. тв., IV, 206). Магуты мн. Назва племені. А ваякі яны [чарнігаўскія] ўсе сусветныя: Там і магуты, й шальберы, I татраны упобач з равугамі; Там тапчакі і альберы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 265). Мадыстка [польск. modystka ад фр. modiste] ж. Жанчына, якая займаецца шыццём моднага жаночага адзення і галаўных убораў. Валуеў глядзеўу акно. Ішлі мадысткі, хаеаючы кардонкі пад плашчамі (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 353). Маёвы, прым. Майскі. He раз у маёвую ноч, калі яркі круглы месяц углядаўся ў казачна прыгожыя панскія палацы, паны ўздрыгвалі ад страху, пачуўшы песню нават звычайнага салаўя ў густым пахучым парку (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 134). Маёнтак [ст.-бел. маентокь; польск. majqtek] м. Зямельнае ўладанне памешчыка; панскі двор, сядзіба. Колькі дзён таму назад мой бацька і дзядзька Язэп наняліся ў пана з суседняга маёнтка зваліць у гаі пару дзесяткаў дубоў і парэзаць на кароткія калодкі для клёпак (3. Бядуля. Анчар - Выбр. тв., 241). I вось, адразу пасля Зубавай, аб тым
2 👁