самым папрасілі яшчэ тры паны, у якіх маёнткі былі ў Падняпроўі, і за яго межамі,-Дзмітрыеў, Іваноў і Суканевіч (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 163). У роднай вёсцы дзеда на месцы панскага маёнтка да вайны быў арганізаваны калгас (А. Рылько - ТСБМ, III, 83). Маёнтак захаваўся цалкам, і дом, і паркі, і сады, і ўся будоўля (К. Чорны - ТСБМ, III, 83)...цэлы тыдзень ён [афіцэр] правёўу маёнтку, атуленым бэзам і язмінам (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 237). Яны паехалі да маёнтка, але доўга ззаду яшчэ чуліся крыкі наглядчыка, якога бязлітасна секлі лазінамі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 164)...мы з табой і фурманам Янкам наладзілі наезд на мой маёнтак (У. Арлоў. Пакуль не згасла свечка - МКГ, 209). Калгас «Чырвоны баец».. заснаван у былым панскім маёнтку пана Едкі (Я. Купала. Сам напаўняешся вялікай радасцю - 36. тв., VII, 249). Маёнткавы, прым. Які мае адносіны да маёнтка. [Алесь:] - За гэтай чарговай мерай мы адменім прыгон. Магчыма, праз год. / не так, як у праектах, а з зямлёй. Паступова надзелім усіх, не толькі сялян, а і беззямельную шляхту, раздаўшы большасць маёнпікавай зямлі (У. Караткевіч. — ТСБМ, III, 83). II У значэнні наз., мн. Служачыя маёнтка. Прыйшлі маёнткавыя чалавек шэсць з крукамі і сякерамі ірасцягнулі гш бервяну хату (К. Чорны - ТСБМ, 111, 83). Маёўка ж. Нелегальны сход рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі ў дзень Першага мая (звычайна за горадам). На сярэдзіне маёўкі прыбег вартаўнік шляху і сказаў, што ўперадзе відаць поўна сялянскіх фурманак (Р. Мурашка - ТСБМ, III, 83). Мажардом [фр.] м. Упраўляючы маёнткам; дварэцкі. Выцер слёзы староста, няўзнакі, вядома, 3 кола слуг кліча ён да сябе мажардома (В. Дунін-Марцінкевіч. Люцынка, альбо Шведы на Літве - Тв., 310). Адчуваючы, што Аляксандру гэта прыемна, апускаўся да самакрытычнасці: маўляў, мажардомы, упраўляючыя маёнткамі, баяцца вялікую княгіню больш, чым яго, канцлера (I. Шамякін. Вялікая княгіня ВК, 111). Мажджэра [ст.-бел. можджерь, мождчерь, мождерь і інш.; чэш. mozdir] ж. Марціра. [Псіха]: гэта з мажджэраў страляюць V чэсць начальніка... (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 162). Мажлівасьць ж. Магчымасць. Месты і мястэчкі, у якіх салідную перавагу мело жыдоускае насяленне, давалі беларускім селянам мажлівасьць нормаль-наго тавараабмену (3. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі — Ж, 7). Мазавецкі, прым. Які мае адносіны да Мазовіі. Гедзімін прыехаў у Новагародак на тыдзень, каб тут адсвяткаваць заручыны сваёй дачкі Марыі з княжычам мазавецкім (В. Іпатава. Алыердава дзіда - АД
3 👁