Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
тава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 420). Былы ордэнскі магістр быў увенчаны вялікай перамогай над войскам Віценя (там жа, 336). На плошчу ўступіў Міндоўг, па абодва бакі ад якога ехалі магістр Андрэй Стырлянд і холмскі біскуп Генрых (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 60). Міндоўг, з палёгкай уздыхнуўшы, пругка паіішоў таропкімі крокамі, далёка пакідаючы сына і жонку, нібы рвучыся на памост, дзе яго чакаў магістр (там жа, 61)...войска Данілы Галіцкага рыцараў Дабжынскага ордэна і іхняга магістра Бруна добра пасекла, ажно сам ордэн распаўся (там жа, 98)...яны [крыжакі] спыталі ад імя магістра «Гэта што, знак, што ты, вялікі князь, і Ягайла, кароль польскі, жадаеце працягваць вайну?» (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 190). IIУ сярэдневяковай Заходняй Еўропе - выкладчык так званых сямі свабодных мастацтваў (гуманітарных навук). 2. Кіраўнік масонаў. / у параўн. - Пані Эвеліна, -усміхнуўся Юры, — радасць райская, што прыехалі... Франс, вы паважны, як магістр масонаў... (У. Караткевіч. Каласы пад сяром тваім - КС, I, 343). 3. У Старажытным Рыме - тытул некаторых службовых асоб (магістр конніцы), у Візантыі - высокі прыдворны тытул. 4. Адрадз. У Расіі XIX - пачатку XX ст. - ніжэйшая вучоная ступень (на Беларусі ўведзена ў 1995 г. з тэрмінам навучання 1,5-2 гады на базе вышэйшай адукацыі; папярэднічае званню кандыдата навук). о Вялікі магістр — тое, што магістр у I знач. Пазіраючы на братоў, вялікі магістр супакойваўся сэрцам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 302). Будуць яшчэ харугвы вялікага магістра, харугва скароніка, ды біскупы ўзорояць па харугве (там жа, 227). Магістрат [ст.-бел. магистрать, майстрать, майстратусь; лац. magistratus] м. 1. Выбарны адміністрацыйны і судовы орган у гарадах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія мелі права на самакіраванне (магдэбургскае права або інш.). Увесь тыдзень палацавая чэлядзь мыла мэблю, чысціла, націрала сталы халадзенкай-мятай, шліфавала ружовыя гранітныя камяні на падлозе ў пакоях, прызначаных для іх светласці пасланнікаў рыжскага магістрата, Лівонскага ордэна і дацкага намесніка Рэвельскай зямлі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 421). У такія хвіліны слугі ў пярэдніх пакоях хаваліся хто дзе — гнеў гаспадарыні перакідваўся на іх, і не аднаго пасля дралі лазінамі пры гарадскім магістраце (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 291). Н У Расійскай імперыі з часоў Пятра I да 1885 г. - выбарнае гарадское кіраванне, якое ведала судоваадміністрацыйнымі і падатковымі справамі горада. Войт Жаба ад замкавага і магістрацкага суда, адзін у двух іпастасях; Юстын і радцы — ад магістрата, радзецкага і лаўнічага суда; Балвановіч.. - ад суда духоўнага (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

магйстрать, скарбніка, ўзброяць
2 👁
 ◀  / 658  ▶