Старонка 313
◀ / 658 ▶
Магерка і мегерка [ст.-бел. макгерка, магерка, макерка; венг. magyar – венгр] ж. Круглая высокая або вялікая лёгкая лямцавая мужчынская шапка, якую раней насілі сяляне; род капелюша. За спінаю ў хлопца сядзелі двое мужчын у высокіх магерках з белай воўны (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 72). Тут былі і купцы, і рукамеслыя людзі ў магерках (У. Арлоў. Дзень, калі ўпала страла – МКГ, 10). Світка на адно плячо, быццам рыхтуецца біцца на кулаках; магерка зухавата заламана назад (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 47). У барвяным зарыве здаваліся ружовымі белыя світкі, вайлакі і магеркі хлопцаў (там жа, 7). Каля чырвонага струменя вадамёта стаяў стары ў белай світцы і магерцы (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 357). ..пільнае вока княгіні Еўны заўважала ўсё – і залатую ніту, абарваную ля вуха магеркі, і адтаптаную сярэбраную аблямоўку на плашчы, і нячышчаны брайцар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 467). І тыя, хто найбольш жаліўся, цяпер найбольш і славілі Гедзіміна, крычалі «Люба!» і магеркі ўверх падкідалі, калі князь вяртаўся ў замак (там жа, 468). Як патрабаваў звычай, прыйшлі ягоныя [Соха] сябры на Сохаў двор, знялі магеркі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 28). Адзеты [малады селянін] у вышываную сарочку, на плячах – світка з саматканага сукна, падперазаная поясам, на нагах – лапці з аборамі да каленяў, на галаве – магерка (С. Александровіч – ТСБМ, III, 78). ..соцкі схапіў з галавы мегерку, нізка пакланіўся (А. Карпюк. Рэквіем – БД, 321). Δ Шапкі-магеркі: Іграла флейта, гаманілі і спрачаліся мужчыны, паклаўшы побач шапкі-магеркі (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 251). Магіканін [анг. Mohican, або індз. Mo-hi-konnius] м. Прадстаўнік аднаго з плямёнаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў, што былі знішчаны заваёўнікамі. ◊ Апошні з магікан [анг. the last of the Mohicans] – прадстаўнік якога-н. тыпу, што знікае. Мы тут – «апошнія з магікан»: усё яшчэ самі пячом хлеб. На лісці, Дубовым і кляновым (І. Шамякін. Непрыгожая – ЭСФ, 38). Магістр [ст.-бел. магистеръ; ням. Magister < лац. magister – начальнік, настаўнік] м. Кіраўнік сярэдневяковага манаскага або рыцарскага ордэна. Безумоўна, шмат чаго не ведала [князёўна], напрыклад, магістраў нямецкіх крыжацкіх ордэнаў, але ў гэтых магістрах сам Сапега блытаўся (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 52). – Вы паедзеце ў замак Вендэн да браццяў-рыцараў і магістра Венна, – спакойна, нібы гэта само сабой разумелася, сказаў комтур (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 210). «.. мы гатовыя, як і іншыя хрысціянскія каралі, за Вамі ва ўсім ісці і прыняць каталіцкую веру, толькі б нас ні ў чым не прыцяснялі нагаданыя каты, а менавіта магістры і браты» (В. Іпа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 658 ▶