Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Ляцкі, прым. да лях. Усяволад, Інгвар, Імсціславічы ўсе тры! He благога гнязда птахі хованы ў ветры, -.. Што замоўклі ў вас ляцкія дзіды з шчытамі? Полю загарадзіце вароты страламі (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 269). Русь маюць хрысціці ў ляцкую веру, а хто бы не хацеў пайсці ў ляцкую веру, тыхмаюць сцінаці (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 114). Ляшок м. Памянш. да лях. А Ляшкі-панкі. [Кабзар:] - Начавалі ляшкі-панкі У хатах з жыдамі (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 438). м Мааконд м. У старадаўніх эстонцаў - зямля. Запалаў агонь крывавай жорсткай вайны ў Сакале, Унгаўніі, Віроніі, Сантагане і іншых маакондах (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 278-279). Магазын м. Будынак для захавання грамадскага збожжа. [Мужык]: Свой лажок я падчысціў вясной; Сеяў шнур - у доўг даў магазын (Я. Купала. Адвечная песня - 36. тв., VI, 22). Магазыннік м. Работнік магазына. Ну, засталося Ад чыншу нешта, Бач, магазыннік вывалакрэшту (Я. Купала. Восень — 36. тв., I, 320). Магалейка ж. Шабета: невялікая скураная сумачка-кашалёк, у якой насілі крэсіва, сцізорык, люльку, тытунь, медзякі і іншую неабходную дробязь. Варта кінулася тармасіць забоііцу, але, апроч паса з магалейкай, дзе ляжалі крэмень і ножычак, якім дзяцюк відавочна выняў шкло з аконнае рамы, каб улезці ў лажніцу, у яго нічога не было (В. InaTasa. Альгердава дзіда - АД, 542). Магаметанін [ад тур. Muhammed араб. Muhammad - Магамет, імя прарока] м. Мусульманін. Але Ягайла сумняваўся: ці варта яму, хрысціянскаму каралю, весціў паход магаметанаў? (К. Тарасаў. Паход на Грунвальд - ТЖ, 230). Магдэбургскі, прым.: о Магдэбургскае права - феадальнае гарадское права, якое ўзнікла ў XIII ст. у г. Магдэбург і дзейнічала ў гарадах Усходняй Германіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы; давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, права валодання зямлёй, ільготы ў рамеснай і гандлёвай дзейнасці гараджан, вызваляла ад воінскай павіннасці. Ролю рошчыны ў гэтай неспакойнай дзяжы гралі шматлікія незалежныя ад паноў колы і групы: былыя пастухі каралеўскіх чарод,.. насельніцтва шматлікіх багатых гарадоў, уякіх асцерагаліся забраць магдэбургскае права (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 658  ▶