Скопішчам» нашых прашчураў-крывічоў і дрыгавічоў-люцічаў (М. Цэлеш. Галчыны дзеці - ХБ, 160). Лябараторыя ж. Лабараторыя. Вось-жа старыя вучоныя.. жывуць тут працуючы над навукай і ўмеласьцямі, у сваіх абшырных і добра абстаўленых бібліятэках і лябараіпорыях (В. Ластоўскі. Лябірынты Тв„ 101). Лягер м. Лагер. На цяжкія працы не ганялі, ежа і абыходжаньне былілепшыя, чымсяў лягерах... (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» — ХБ, 133). Ляестр [ст.-бел. лейстрь,рэестрь. еестр-ь і інш.] м. Рэгістрацыйны спіс, па якім разглядаліся судовыя справы ў Трыбунале. Заснуў суддзя, і возны цішкам шоў у сені, Сеў пры свечцы, кніжачку выняў із кішэні, Катору шануе, як малітвы богу, Катору носіць з сабоіі дый бярэ ў дарогу. Спісан там трыбунальскіх спраў ляестр вялікі (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуіп — Тв., 448). Лямешка ж. Рэдкая мучная каша з маслам ці салам. [Пятрук]: Вось, дыхтар, капыстка, што бабы лямешку мяшаюць (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 141). Ляндар і ліндар м. Гаспадар ці арандатар карчмы. Гаспадары за сталом Громка гутарку вядуць, А ляндарка з лендаром Мёд, гарэлку раздаюць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон - Тв., 174). / у параўн. Паказалі усё чыста I што імя мне Каліста, Што завуць мяне Ліндарка, Так, на смех, што чыста гол, як ліндар, што на фальварку: Весь маёнтак - ён ды вол (Ф. Багушэвіч. Кепска будзе - Зан., 412). Ляпорт м. Рапарт, данос. Быццам верны аканом, Ён такі ляпорт вядзе: «Кепска, пані, ў нас чуваць, Уся воласць у трывозе, He адзін будзеў астрозе, Хлопцы сталі бунтаваць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон Тв„ 183). П Справаздача. Той дзень на ляпорт мы ўсе сабраліся (Ф. Багушэвіч. Палясоўшчык - Зан., 450). Ляскі, прым. Польскі. А ў ляскай старане жыў кароль Лях (В. Ластоўскі. Векавечная мяжа - Тв., 24). Лях м. Паляк. Вешаць ляхаў, з плеч скідаці Царскія галовы! — Зашумела па Ўкраіне Песня Тарасова (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 213). Родны край! Ты разарваны, Паабапал ад мяжы Лях ліхі, Маскаль паганы Моцна сьцягваюць гужы (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 80). Драмак ажывіўся, расчырванеўся і голасна гудзеў непрыкметна косячы вокам на агароджу, аб бітвах, дзе ён сек крыжакоў і ляхаў, аб скакунах, якія падалі пад ім, калі ён нястомна гнаў для князя Віценя ваўкоў ці ласёў (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 500). [На карце] бурштынавымі каменьчыкамі адзначаныя былі крэпасці і гарады не толькі Княства, але і суседзяў — ліваў, зямгалаў, ляхаў і, вядома, немцаў (там жа
7 👁