Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
дзіць звольна кверху, трымаючы ў руках малую лютню (Я. Купала. Эрос і Псіха- 36. тв., VII, 97)...да Гайны кінуліся ажно трое малайцоўпрыдворных - з тых, што дураць жанчынам галаву песнямі ілютнямі, а самі прыкідваюць, якямчэй заціснуць яеў цёмную нішу на пераходзе (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 329). [Карл]: Грымела лютня. дык не толькі што шляхцянка, А нават дочка гетмана ці кашталянка He пагарджалі сваёй роднай мовай (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны - Тв., 81). / у параўн. А пад навесам стаяў непамерны ў азадку / пузе дамініканец, які нагадваў з гэтай прычынылютню або мандаліну на кароткіх тоўстых ножках (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 172). Люфа [польск.] ж. Дула, ствол. Генерал Галіфэ, аддавай загады, Хай жаўнерам ад люф гараць рукі! (Я. Купала. Парыжская камуна 36. тв, V, 321). Люцічы (лютва, велеты) мн. Саюз заходнеславянскіх плямёнаў у VIII- X11 стст., якія жылі на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора, паміж Лабай і Одрай (у XII ст. былі заваяваны германскімі феадаламі і германізаваны; існуе гістарычная версія, што значная частка люцічаў перайшла на землі Чорнай Русі, тут параднілася з тутэйшым насельніцтвам, а назва Лютва змянілася ў Літва). - Вось і пайшло ўжо даўно: велеты-волаты - ваўкі - люцічы - Лютва - Лотва — Літва... Выць - вый-воін... Яшчэ і цяпер на землях Конрада Мазавецкага і асабліва ў вотчынах Данілы Галіцкага, Яраслава Уладзімірскага, насЛітву, лічаць чарадзеямі-лютадзеямі, Літвой палохаюць дзяцей. Для іх Літва - гэта набег грознай баявой дружыны, небяспека (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ). У мястэчку яна [Жывена] пачула шмат песень і балад пра колішні Ругіланд, пра люцічаў і іх браніборгскага валадара Прыбіслава (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 122).. кожны тут ведаў, чым скончылася вялікая бітва апошняга брашборгскага князя Прыбіслава з Альорэхтам Мядзведзем: славяне - люцічы і шпрэвяне - былі анямечаныя, і сённяшняе графства Брандэнбургскае ўжо стала цалкам нямецкім (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 452). Хутка выспела і разуменне магчымага дастойнага мужа — хто-небудзь з паморскіх князёў, з люцічаў, хто мае дружыну, хто здолее бараніць яе пасаг — полацкія землі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 71—72). Хіба не яны [германцы], ахеяруючы жыццём, рухаліся на ўсход, ператвараючы ва ўрадлівыя нівы лясны гушчар, дзе, падобна мядзведзям, сядзелі пад карчагамі абадрыты ілюцічы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 243). А Дрыгавічы-люцічы: На поўнач ад горада віднелася вялікая Лысая гара, пра якую хадзіла шмат легендаў, што яна зьяўляецца былым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

альбрэхтам
2 👁
 ◀  / 658  ▶