Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Лучыніна ж. (разм.). Адна шчэпка лучыны. Паправіць матка лучыніну, адаб'е вугаль, каб яму не дыміла (М. Гарэцкі - ТСБМ, III, 64). Лучынка ж. Памянш.-ласк. да лучына...незабавам рухава падвёз санкі к крайняй хаці, гдзе ўжо запалілі лучынку (М. Гарэцкі. Рунь — Р, 7). Дагарэла ўжо лучынка, Спачываць час! (Я. Купала. Перад ночкай - 36. тв., III, 183). Лучынны, прым. Які мае адносіны да лучыны. I да поўначы ў хатахзямлянках Цемру калыша лучынны агонь (М. Танк - ТСБМ, III, 64). Лыка н. Палоска лубу з карой для пляцення лапцей. Часам пойдзе [Сцёпка] у лес і лыкаў Надзярэ якіх з пяць пукаў (Я. Купала. Сцёпка Жук - 36. тв., I, 369). // Абутак з лыка. Нашто боты, чаравікі, Калі ёсць лаза і лыкі? (Я. Купала. Аб мужыцкай долі - 36. тв., III, 104). Лычкі мн., адз. лычак, м. Пасталы са свіной скуры, сабраныя на шнурку. Яна нахілілася, паправіла лычак (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 222). Лычніцы (разм.). Лапці. Рашыўшы даць бой паганцам, Феадосій абуў лычніцы (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 254). Любошчы мн. Любоўная сувязь. [Князь:] - Глядзі толькі - каб ніякіх мне тут, у Новагародку, любошчаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 504). Людзі [ст.-бел. люди - 1. Падданыя. 2. Феадальна-залежныя асобы. 3. Прыгонныя сяляне, чэлядзь і інш.] мн. Слугі, парабкі, найміткі. Двое дворных людзей уводзяць на сцэну Зоську з завязанымі назад рукамі (Я. Купала. Раскіданае гняздо - 36. тв., VI, 326). Людзіна [укр.] м. Чалавек. Глянеш, воку ажробіцца міла! Жыў вось людзіна і шчасця дарос. Братняе сэрцайка штось ды зрабіла, Хоць і не так мо, як баіў Хрыстос (Я. Купала. 3 думак жабрака - 36. тв., III, 314). Людства [ст.-бел. людство] н. Людзі, народ. Але для жрыцы Ашвінаў не менш важным было і іншае - праз цялеснае яднанне з мужчынам прыцягнуць у свет для нараджэння чыстую, светлую душу, дзіця, якое ўзбагаціць людства, узвысіць яго (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 314). У зале тым часам набралася людства, найбольш з тых баяр, каго прывялі з сабой браты, і мноства вачэй глядзела на Яўнута варожа (В. Іпатава. Альгердава дзіда — АД, 561). Люнатык м. Лунатык. / у параўн. I як люнатык, з працягнутымі наперад рукамі, пайшоў у бок, шукаючы бачаных мной пад сьценамі мураваных лавак (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 86). Лютня [ст.-бел. лютня,лютина; с.-в.-н. lüte іт. liuto араб. al'ud — дрэва] ж. Старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент...на шырокіх ступенях парога паяўляецца Псіха, вандроўная спявачка, і ўсхо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

alud, адабе, людй, лютня,лютйна
2 👁
 ◀  / 658  ▶