Лучнік2 м. Воін узороены лукам. Ляжалі там [на складзе] на велізных паліцах тонкія кальчужныя сеткі, якімі закрываюць твар лучнікі (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 22). Вастравокія лучнікі ваўпор білі па шатрах (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 200). Войска не хапала - палякі плюндравалі землі на Валыні, туды ўжо рухаліся лепшыя лучнікі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 431). Вучыўся таму княжыч, і ўжо колькі разоў выказваў і сваё меркаванне, куды паставіць лучнікаў, а дзе схаваць конныя атрады (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 492)...па полі раптам пачуўся кароткі, аглушальны свіст, па якім татарскія лучнікі, якія яшчэ стаялі ў цэнтры поля, адразу апусцілі лукі і пачалі адыходзіць (там жа, 599). Але Андрэеў лучнік Мікіта апярэдзіў, пусціў стралу - трапна, у шчаку — мацак і закінуўся (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 162). Іх [хлопцаў] тут жалучнікі і звалілі, каб другім уцякаць расхацелася (там жа, 219). Лучніца [ст.-бел. лучница] ж. Смаляны факел, паходня. - Сягоньня ў нас будзе гучны банкет тут. Распаліце смалістыя лучніцы (В. Ластоўскі - Тв., 21). Лучына [ст.-бел. лучина, лучына] ж. Тонкая сухая, звычайна доўгая сасновая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты. У Камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі (Я. Купала-ТСБМ, III, 64). Во ў хаце аднэй Курыцца дымна лучына (Я. Купала. У піліпаўку - 36. тв., V, 53). Яна [Зоська] стаяла пры лучыне, папраўляла яе, мармочучы сабе пад нос песню (3. Бядуля. Салавей — Выбр. тв., 36). У адных хатах гарэлі лямпы, а ў другіх дыміла сасновая лучына (М. Машара - ТСБМ, III, 64). [Тэафіл] прынёс пук лучыны і паклаў на вуголле (Э. Самуйлёнак - ТСБМ, III, 64). Лучына ў простым жалезным заціску... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 269). Я паклікаў слугу, загадаў яму прынесці лучыну і замацаваць яе за дзвярыма ў высокім жалезным зажыме (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна- АД, 347). Рагнеда гасіла лучыну і страчаным адчувала ў цемрадзі сваё цела (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 70-71). [Кастусь:] - Чаю мужык не п'е, мыецца ён венікам, вечарам сядзіць пры лучыне (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 272). / у параўн. Гарыць маёнтак панскі, як лучына (3. Бядуля. 3 сказаў буры і віхораў - 36. тв. у 5 т., 1, 172). Перахопленая з першага маху трыма гарманістамі полька расшчапілася на тры, як тоўстая лучына — на тоненькія (3. Бядуля. Тры пальцы — 36. тв. у 5 т., III, 156). Н вобразн. Святло. За выганам буслы рашаюць суд мігам, Пакуль дню лучына не згасла (Я. Купала. Буслы - 36. тв., IV, 31). Лучыначка ж. Памянш.-ласк. да лучына. У хатцы старой у гэту завею Лучыначка свеціць святлей то цямней (Я. Купала. Праз вайну 36. тв„ I
Дадатковыя словы
лучйна, лучнйца, узброены
2 👁