Лук м. Ручная зороя для пуску стрэл у выглядзе гібкай дугі, сцягнутай цецівой. Усе, хто пачуў гэты крык. апусцілі мячы і коп'і, лукі і дубіны (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 269). Мечка пабег да сябе ў пакой і праз якое імгненне з лукам і калчанам, паўнюткім стрэл, следам са сваімі выскачыў на двор (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 27). Лупанарый м. Дом цярпімасці. Святыя айцы адразу пасля малітваў бягуць у лупанарыі (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 284). Лупежац [ст.-бел. лупежца, лупезца} м. Рабаўнік, разбойнік. [Яўнут:] Бацька мяне прызначыў на трон. Мяне, а не вас! А вы... крывапрысяжцы, лупежцы, зородні'. (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 558). Лупежнік [ст.-бел. лупежникь; лупежца, лупезца польск. lupiezca} м. Тое, што лупежац. He раз паднімала яна [ікона] на ногі людзей, якія ўжо рыхтаваліся да пераходу ў Ірый, карала крывапрысяжцаў і лупежнікаў (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 589). - Лупежнік! - Страшней. Сам ведаеш: воўк кожны год ліняе, але нораву не мяняе (Г. Далідовіч. Кліч роднага звону - КРЗ, 226). Лупы [ст.-бел. лупь - 1. Грабеж, рабунак. 2. Рэчы, захопленыя грабяжом; ваенньі трафей] мн. Ваенная здабыча, трафеі. Віхурай узнікалі са снежнай завеі ў замках, секлі немцаў, бралі лупы, усё, што маглі ўзяць: золата, мяса, зорою, зерне (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 184). Міндоўг «даверыў» Таўцівілу і Эдзівіду паход па лупы і на Смаленск (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 227). Шмат даспехаў, коней непрыяцельскіхузялі. Вялікія лупы'. (там жа, 18). Лутошка ж. Кара...пачаў выціскаць мёд на сынаву рану, а пасля моцна пераеязаў яму нагу лутошкай (В. Іпатава. Гул далёкіх стагоддзяў - Пр., 229). Лучнік1 м. Даўнейшае прыстасаванне для асвятлення хаты, у якое ўтыкалася запаленая лучына; падстаўка для лучыны. На стале трапятаў агеньчык каганца. Каля печкі, дзе корпалася Марыля, гарэла над начоўкамі заціснутая ў лучнік лучына (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 22). — Слоўнік. Пісьменства. Мова. Для ўсіх гэтых, што кінулі. I для ўсіх, што ў хатах без святла. Пры лучніку (там жа, II, 129). Як сведак прадзедаўскіх дзён, Лучнік звісае, нібы звон, I тоіць нейкі сум зацяты (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 7). Ты прастудзіўся, — сказала маці, і каб пацешыць сына, дастала з куфра кнігу, падала яму на печ і вышэй падняла лучнік (В. Хомчанка — ТСБМ, III, 64). Есьць тут і ашэстак Iлучнік пры печы, — Словам, свая хата Селяніна-брата (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 149). / персаніф. Замёр лучнік стары ў здзіўленні, У дол спусціўшы жарало (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 70). // вобразн. Месяц паліць сеой лучнік, Кужаль сьцелючы на стрэсе (Я. Колас. Сымон Музыка - CM
Дадатковыя словы
збродні, зброю, зброя, копі, лупежнйкь
2 👁